Меркаванне пра пасланне

Пасля традыцыйнага звароту Прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага сходу мы пацікавіліся, чым запомнілася Пасланне аўтарытэтным людзям Валожыншчыны, якія пастулаты найбольш яскрава сведчаць пра палітычны, эканамічны, сацыяльны курс, якім вызначыцца бліжэйшая будучыня краіны. У рэдакцыйнай гасцёўні пабывалі 5 рэспандэнтаў.

Меркаванне-пра-Пасланне-(М.-А.-Астрэйка) 

Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА, старшыня раённага выканаўчага камітэта:

    – Пасланне Прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага сходу – галоўная палітычная падзея года. Кіраўнік дзяржавы традыцыйна падвёў вынікі жыцця краіны, расставіў акцэнты і вызначыў прыярытэты.

    Узняты цэлы пласт пытанняў, якія тычацца знешняй і ўнутранай палітыкі, эканомікі, сацыяльных стандартаў. У прыватнасці, Аляксандр Рыгоравіч падкрэсліў: час планава-размеркавальнай эканомікі беззваротна сышоў. Негатыў апошніх гадоў пераадолены. Экспарт аднаўляецца. Але для поспеху беларускія тавары павінны быць канкурэнтаздольныя, зарабляць на традыцыйных брэндах складана. Краіне патрэбны інавацыі і актыўныя кіраўнікі сучаснага тыпу: дзяржава адыходзіць ад гіперапекі прадпрыемстваў.

    Прэзідэнт паставіў задачу і выканаўчай вертыкалі – аказваць усебаковую дапамогу бізнесу ў стварэнні новых вытворчасцяў. А гэта і занятасць, і дастойная зарплата. Наступае добры час для рацыянальных прапаноў па аздараўленні фінансавага рынку, прытоку інвестыцый і фарміравання атмасферы новага бізнес-клімату.

    Кіраўнік дзяржавы жорстка выказаўся аб карупцыі. У краіне створаны дзейсныя механізмы барацьбы з гэтым злачынствам, якое гібельна ўплывае на эканоміку. Менавіта хабарніцтва стварае падставу для росту ценявой эканомікі і падрывае давер людзей да дзяржавы. У Беларусі такой з’яве не месца!

    А ўвогуле, у цэнтры палітыкі – чалавек. Іншымі словамі, усе патрабаванні  зыходзяць са сферы нацыянальных інтарэсаў. І тэзіс «дзяржава для народа» застаецца актуальным.

Меркаванне-пра-Пасланне-(П.-І.-Бібік) 

Пётр Іосіфавіч БІБІК, старшыня раённага Савета дэпутатаў:

    – Пасланне – гэта своеасаблівая «карта» развіцця Беларусі, дзе вектары руху задаюцца для кожнай галіны. Па галоўных тэзісах можна меркаваць, чым жыве краіна і якія праблемы сёння найбольш актуальныя.

    Закрануты ў цяперашнім Пасланні стратэгічныя моманты. Напрыклад, не толькі нацыянальная, але і міжнародная бяспека. Беларусь мае сваю выразную пазіцыю. Наладжваецца дыялог з Еўропай, стратэгічнае партнёрства з Кітаем, развіваецца саюзны праект з Расіяй.

    Развіваючыся эканамічна, Беларусь шукае новыя рынкі збыту, працягваючы выбудоўваць супрацоўніцтва з рознымі партнёрамі, ураўнаважваць свае інтарэсы ў міжнацыянальнай супольнасці. Пры гэтым у Беларусі няма залішніх геапалітычных амбіцый, але няма і комплексу аўтсайдэра. І якой будзе Беларусь заўтра, залежыць ад кожнага з нас! Мабыць, гэта адна з галоўных высноў Паслання.

Меркаванне-пра-Пасланне-(В.-М.-Адамовіч) 

Вікенцій Мікалаевіч АДАМОВІЧ, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама:

    – Адзін з самых важных аспектаў Паслання, на мой погляд, – тое, што дзяржава будуецца для народа, і асноўная ўвага павінна надавацца чалавеку. Жыццё, вядома, дыктуе свае ўмовы, і далейшая эфектыўная работа з працоўнымі рэсурсамі будзе залежаць ад таго, як мы на месцах справімся з задачай рыхтаваць граматных, умелых кіраўнікоў.

    Абазначана і пазіцыя трымаць курс на пастаяннае развіццё. У гэтым паняцці – залог якасных змен, якія неабходны для ўздыму ўзроўню дабрабыту насельніцтва.

    Таксама акцэнт быў зроблены на развіццё малой радзімы. Трошкі намаганняў – і ўся Беларусь паўстане перад светам абноўленай, цікавай і адметнай.

Меркаванне-пра-Пасланне-(В.В.Загорская) 

Вераніка Віктараўна ЗАГОРСКАЯ, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў:

    – Хачу асобна спыніцца на двух пазіцыях. Першая – эканоміка. Прэзідэнт

закцэнтаваў увагу на неабходнасці інвестыцыйных укладанняў  дзеля росквіту краіны. Ён канстатаваў, што сёння Беларусь ужо мае значныя поспехі на міжнароднай арэне. Напрыклад, у сферы ІТ-тэхналогій.

    Вельмі важная і тэма занятасці насельніцтва. Неабходна ствараць новыя высокапрадукцыйныя рабочыя месцы, а гэта дазволіць людзям у сваю чаргу атрымліваць дастойную зарплату.

    Лічу, што такія словы кіраўніка краіны паспрыяюць намерам прадстаўнічых колаў прамысловасці і бізнесу актывізавацца і рэалізаваць смелыя планы.

Меркаванне-пра-Пасланне-(Л.-Л.-Шаўрэй) 

Людміла Леанідаўна ШАЎРЭЙ, начальнік раённага вузла паштовай сувязі:

    – Усе пытанні, узнятыя Прэзідэнтам Беларусі падчас Паслання да  народа і Нацыянальнага сходу, актуальныя і надзённыя. Тэмы, закранутыя ў звароце кіраўніком дзяржавы, – паэтапны алгарытм дзеянняў, разлічаны на дастаткова доўгі час і прызваны ў выніку ператварыць Беларусь у моцную, развітую дзяржаву з вялікім патэнцыялам.

    Самыя важныя для мяне – пытанні эканомікі і сацыяльнай сферы. Нельга не адзначыць і пачуццё гонару за нашых спартсменаў, якія сапраўды любяць сваю Радзіму і ганарацца ёй.

    «Менш слоў – больш спраў» – гэтым прынцыпам я і давераны мне калектыў будзем кіравацца ў далейшай дзейнасці.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars