Без такой службы не абысціся

Без-такой-службы-не-абысціся

Альгерд Станіслававіч Далідовіч значную частку жыцця працаваў пажарным: у 1987 годзе ён уладкаваўся ў тады яшчэ прафесійную пажарную часць г. п. Івянца, прайшоў гадавую падрыхтоўку. У 2003 годзе выйшаў на пенсію за выслугу гадоў і па стане здароўя.

У 90-х у Івянецкую пажарную каманду ўваходзілі 20 чалавек – работнікі часці і апорнага пункта пажарнай аховы, які функцыянаваў пры ёй. Калектыў быў дружным, высокакваліфікаваным, зладжаным. На Валожыншчыне ў тыя часы існавалі ўсяго 2 часці. Работы было шмат, даводзілася ездзіць на пажары нават у суседнія раёны, туды, дзе не было пастоў.

За вялікі час працы ў Альгерда Станіслававіча сабралася шмат гісторый пра гэту складаную службу. Расказвае, што адзін з самых цяжкіх пажараў здарыўся ўлетку 1993 года каля вёскі Цеснавая на хутары Ліпкі. Хутар – пяць дамоў – акружалі з аднаго боку лес, з другога – поле. Лета было сухое і гарачае, лясны пажар каля Ліпкаў моцна разышоўся. Калі пажарныя прыехалі на месца, то ўбачылі жахлівую карціну: дамы былі ў вогненным коле, і лес, і поле абуяў агонь. Камандам удалося адстаяць вёску і перамагчы пажар. А праз гадзіну пасля таго, як патушылі, пайшоў першы за лета дождж.

У 1994 годзе Івянецкую пажарную часць ваенізавалі. Патрабаванні да каманды павысіліся, нагрузка таксама. Раней каманда займалася толькі барацьбой з узгараннямі, з 1994-га кола абавязкаў пашырылася: у яго сталі ўваходзіць ліквідацыі аварый і іншых надзвычайных сітуацый.

Часта ўспамінае сяброў і калег, што сваім асабістым прыкладам і падказкай вучылі і натхнялі: вадзіцеля А. М. Шэрашава, які прайшоў Вялікую Айчынную вайну, начальніка варты А. М. Будзілоўскага. Сярод тых, хто прыняў эстафету ад ветэранаў пажарнай службы і выдатна працягваў справу настаўнікаў, вылучае камандзіраў аддзялення А. Бібіка і С. Лукашыка, старэйшага вадзіцеля М. Вярыгу, вадзіцеляў Г. Адамовіча і Г. Субача і ўвогуле практычна ўвесь асабісты састаў пажарнай часці.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars