Жыццё навобмацак

Члены раённага аддзялення Беларускага таварыства інвалідаў па зроку нядаўна правялі справаздачна-выбарны сход, удзел у якім прынялі адказныя службовыя асобы: начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Л. В. Садоўскі, старшыня раённага камітэта таварыства Чырвонага крыжа А. У. Трацэўская, прадстаўнікі сацыяльнай сферы раёна.

Зараз арганізацыя налічвае 72 чалавекі. За справаздачны перыяд у санаторыі “Пад’ельнікі” прайшлі рэабілітацыю 16 членаў, яшчэ 3 асобы з’ездзілі па пуцёўках на санаторна-курортнае лячэнне. Маючыя патрэбу ў матэрыяльнай падтрымцы атрымалі гуманітарную дапамогу. Падчас месячніка “Белая трысціна” на тэрыторыі раёна былі добраўпарадкаваны некаторыя аб’екты, якімі актыўна карыстаюцца людзі з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі. Дарэчы, што датычыцца РУП “Валожынскі жылкамунгас”, то ў іх адрас гучалі толькі падзякі за своечасовае рэагаванне на сігналы аб дапамозе. Пастараўся і філіял КУП “Мінскаблдарбуд” – “ДРБУ № 167”. А вось змены на аўтавакзале, якіх так чакалі члены БелТіЗ, так і не адбыліся. Не з’явілася падсветкі і на табло з раскладам работы ўрачоў у райпаліклініцы.

Вышэйпералічаныя праблемы можна аднесці да катэгорыі “не першай неабходнасці”, але на сходзе падымаліся і больш глабальныя пытанні. Так, жыхар вёскі Вуглы Івянецкага сельсавета, інвалід па зроку II групы (непрацоўнай) хацеў бы атрымаць ільготны банкаўскі крэдыт на рэканструкцыю жылля пад 3 працэнты гадавых. Аднак яму адмовілі. Справа ў тым, што мужчына працуе ў Мінску на заводзе “Святлопрыбор”, які належыць Таварыству інвалідаў па зроку, а зарэгістраваны ў Валожынскім раёне. Такім чынам, у сталіцы атрымаць жыллё ці хаця б стаць на чаргу як маючы патрэбу ў жыллі ён не можа, бо з’яўляецца іншагароднім, а па месцы жыхарства крэдыт не даюць, бо тут ён непрацаўладкаваны. Як варыянт выхаду са становішча – атрымаць крэдыт на імя жонкі ці дзяцей ва ўзросце да 23-х гадоў.

Алена ЗБІРЭНКА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars