З днём Вялікай Перамогі!

Дарагія ветэраны Вялікай Айчыннай вайны,

работнікі тылу! Шаноўныя валожынцы, жыхары і госці раёна!

Сардэчна віншую Вас з Днём Перамогі!

    Дзень Перамогі – сімвал мужнасці і велічы нашага народа! Памяць аб ваенным ліхалецці непадуладная часу. Бессмяротны подзвіг абаронцаў Айчыны ўпісаны ў гераічную гісторыю нашай Радзімы як сімвал непахіснасці, высокага патрыятычнага духу, мужнасці, братэрскага адзінства і згуртаванасці.

Гэта ўсенароднае свята непарыўна звязана са слаўным пакаленнем пераможцаў. Менавіта яны, не шкадуючы жыцця, выратавалі свет ад фашызму, гераічна адстаялі на палях бітваў незалежнасць Айчыны, самаадданай працай кавалі светлую будучыню, паднялі з руін і попелу родныя гарады і вёскі.

Мы ў неаплатным даўгу перад старэйшым пакаленнем, і ў нашых сілах зрабіць усё магчымае, каб нашы бацькі і дзяды былі акружаны паўсядзённым клопатам і ўвагай. Наш святы абавязак – выхоўваць падрастаючае пакаленне ў глыбокай павазе да герояў-пераможцаў і да рупліўцаў, якія стварылі аснову ўсяго, што маем і прымнажаем сёння.

Напярэдадні знамянальнай даты ад усёй душы віншую ўсіх з Днём Вялікай Перамогі. Жадаю моцнага здароўя, доўгіх гадоў, міру, дабрабыту. Няхай у жыцці кожнага будзе як мага больш светлых і радасных дзён.

З павагай, старшыня раённага выканаўчага камітэта

Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА

 

 

Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

    9 Мая стала сімвалам гераізму нашага народа, яго стойкасці і нязломнасці духу. Беражлівыя адносіны старэйшага пакалення да лёсу сваёй Радзімы павінны быць для ўсіх нас яркім прыкладам патрыятызму і сілы народнай веры. За Вялікую Перамогу заплачана мільёнамі жыццяў, цяжкай працай, бясконцымі нястачамі і стратамі. Гэта дало нам магчымасць мірна жыць, працаваць, любіць, радавацца дзецям і ўнукам. Мы схіляем галовы перад подзвігам баявых абаронцаў і бязмерна ўдзячны працаўнікам тылу. Светлая памяць тым, хто аддаў сваё жыццё на палях бітваў з фашызмам!

Жадаем усім здароўя, дабрабыту, душэўнага цяпла, увагі і клопату родных і блізкіх. Няхай неба заўсёды будзе мірным, а сонца свеціць ярка!

І. С. Маркевіч,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6 склікання,

М. В. Радаман,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6 склікання

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars