Выступілі ў Брэсце

    Ансамбль «Менестрэлі» Ракаўскай ДШМ запрасілі з канцэртам у дзіцячую музычную школу № 1 г. Брэста.

Паездка атрымалася сімвалічнай – у першы дзень, як раз напярэдадні святкавання Дня Перамогі, калектыў наведаў Брэсцкую крэпасць, пазнаёміўся з гісторыяй яе абароны. Для рабят была арганізавана і экскурсія па горадзе, што запомніўся ракаўчанам славутым брэсцкім “Арбатам” і квітнеючымі садамі. Цікава было і ў Музеі цягнікоў.

У другі дзень адбылося выступленне ансамбля «Менестрэлі» з сольнай праграмай «Музычная мазаіка». Удзячныя слухачы шчыра апладзіравалі ракаўчанам. Адміністрацыя музычнай школы падарыла кіраўніку калектыву Кацярыне Уладзіміраўне Дварэцкай біяграфічную кнігу пра М. Агінскага брэсцкага выдавецтва і 2 зборнікі партытур для народнага аркестра, якія былі выдадзены да 25-годдзя ўзорнага аркестра Брэста. У іх увайшлі творы з яго рэпертуару, у тым ліку і п’есы маладога кампазітара Брэстчыны Аляксандра Будзько, што з’яўляўся адным з арганізатараў мерапрыемства. У сваю чаргу, ракаўчане пакінулі школе сувеніры са свайго мястэчка і запрасілі на конкурс маладых выканаўцаў імя М. Грушвіцкага.

Наш кар.

Выступілі-ў-Брэсце

Выступілі-ў-Брэсце1

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars