Вядомы дуэт саксафаністаў з Валожына

    На I рэгіянальным фестывалі-конкурсе дзіцячай выканальніцкай творчасці “Зорны прамень-2018” дуэт саксафаністаў у складзе Ягора КАЗЛОВА і Аляксея ПАШКОЎСКАГА, навучэнцаў Валожынскай дзіцячай школы мастацтваў, быў узнагароджаны Дыпломам II ступені.

На разгляд журы было прадстаўлена 25 нумароў у выкананні ўдзельнікаў ад 6 да 16 гадоў з Ашмян, Смаргоні, Астраўца, Іўя, Валожына.

Ягора і Аляксея жыхары нашага раёна добра ведаюць, яны не аднойчы станавіліся пераможцамі разнастайных конкурсаў, удзельнічалі ў шматлікіх канцэртных праграмах. І на гэты раз іх выступленне ў намінацыі “Інструментальная творчасць” было высока ацэнена за прафесіяналізм. Акрамя дыпломаў, хлопчыкам былі ўручаны медалі і статуэткі з лагатыпам конкурсу “Зорны прамень”. Таксама ім прапанавалі ўвайсці ў групу, якая ўтвараецца для канцэртнай праграмы дабрачыннага фармату, што будзе ажыццяўляцца ў гарадах, дзе жывуць удзельнікі праекта.

Праца выкладчыка Ягора і Аляксея Наталлі Валер’еўны Усцюжанінай за прафесіянальную падрыхтоўку выступоўцаў была адзначана Дыпломам і медалём.

Анжэла РАДЫНА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars