Сустрэча актыўных

Сустрэча-актыўных

Жыхар райцэнтра, супрацоўнік раённай бібліятэкі Аляксей Шчарбачэвіч прыняў удзел у II Мінскім форуме актыўных людзей, удзельнікамі якога сталі 280 чалавек. Гэта прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый і ініцыятыў, устаноў адукацыі, навукі і культуры, СМІ, бізнесу, органаў улады.

Па традыцыі да ўдзелу ў сустрэчы запрашаюцца бацькі і іх дзеці – члены пярвічных арганізацый ГА “Беларуская асацыяцыя дапамогі інвалідам і маладым інвалідам”. Менавіта валожынскую арганізацыю і фонд “Новая Еўразія” (супрацоўнічае з 2015 года) прадставіў наш зямляк.

У праграме форуму значыліся мерапрыемствы, накіраваныя на абмеркаванне развіцця грамадскай актыўнасці людзей з інваліднасцю. Адбыліся дыскусіі, кансультацыі экспертаў па розных кірунках, трэнінгі, майстар-класы, навучальныя гульні. Прадстаўлены таксама лепшыя практыкі паспяховых грамадскіх ініцыятыў, вопыт узаемаадносін грамадскай арганізацыі з партнёрамі.

Удзельнік ад Валожыншчыны ў 2016 годзе скончыў курс “Школа адукатараў”. Разам з сябрамі юнак займаецца распаўсюджваннем карыснай інфармацыі пра дзейнасць арганізацыі ў Інтэрнэце, кансультуе маладых людзей з інваліднасцю наконт іх правоў і абавязкаў, дае парады тым, хто, нягледзячы на праблемы са здароўем, хоча знайсці прымяненне сваім здольнасцям і прыносіць карысць грамадству.

Паездку на форум Аляксей палічыў удалай – атрымана шмат цікавай інфармацыі, якую паступова можна скарыстаць на практыцы.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars