Назначэнні

Общество

З 23 мая на пасаду кіраўніка спраў райвыканкама назначана Вольга Сяргееўна БАГАТЫРОВА.

Нарадзілася Вольга Сяргееўна ў 1983 годзе ў горадзе Апосталава Днепрапятроўскай вобласці Украіны. У 2009-м закончыла прыватную ўстанову адукацыі «Беларускі інстытут правазнаўства», а да гэтага – Навапольскі дзяржаўны аграрна-эканамічны каледж па спецыяльнасці «бухгалтарскі ўлік, аналіз і кантроль».

Пасля выпуску з тэхнікума працавала інжынерам ва УП «Івянецкая крыніца», затым – інспектарам Інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне. З 2010 па 2015 год была галоўным бухгалтарам прыватнага прадпрыемства «БудРэспект», пасля гэтага займала пасаду начальніка аддзела эканомікі раённага выканаўчага камітэта.

З 2016-га да моманту новага назначэння з’яўлялася дырэктарам камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Валожынскі РКБА».



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *