За праўдай да парламентарыя

За-праўдай-да-парламентарыя-3

У аўторак у гарадскім пасёлку Івянец правёў прыём грамадзян па асабістых пытаннях дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання Іван Станіслававіч МАРКЕВІЧ. Да парламентарыя прыйшлі за парадай і дапамогай два выбаршчыкі, яшчэ адзін зварот насіў калектыўны характар.

«Паважаны дэпутат, дапамажыце ўладкавацца на працу! Сябе цяпер пачуваю добра,  з боку здароўя нішто не перашкаджае займацца справай», – пачынае гутарку з народным абраннікам першая наведвальніца. Аднак не ўсё так проста. Жанчына яшчэ нядаўна мела другую групу інваліднасці. Цяпер ёй прысвоілі трэцюю, а вось абмежаванні па працы засталіся ранейшыя. Заяўніца не разумее, чаму ўрачэбная камісія прыняла менавіта такое рашэнне.

Па званку ў цэнтральную раённую бальніцу Івана Станіслававіча праінфармавалі: права зняць абмежаванні мае толькі Мінская медыка-рэабілітацыйная экспертная камісія. Значыць, івянчанку чакае дарога да сталічных спецыялістаў. Пасадзейнічаў І. С. Маркевіч і з працаўладкаваннем. Прадстаўнікі кіраўніцкай вертыкалі гарадскога пасёлка прапрацоўваюць гэта пытанне з адной з устаноў.

Наступнымі да І. С. Маркевіча зайшлі аж 4 чалавекі. Ва ўсіх – адна хвалюючая тэма: праблемы з транспартнымі зносінамі паміж Івянцом і Валожынам. Рэйсы, наладжаныя афіцыйным грамадскім перавозчыкам, нязручныя для пасажыраў па часе. Прыватнік (які, дарэчы, таксама быў сярод заяўнікаў) гатовы выправіць сітуацыю, наладзіўшы паездкі на ўзаемавыгадных з аўтапаркам умовах. Праўда, яго бізнес-план «забуксаваў» на папяровай стадыі: існуюць пэўныя праблемы з афармленнем неабходных дазволаў і дакументаў на прыгарадныя маршруты на розных узроўнях.

Уважліва ўнікнуўшы ў сітуацыю, дэпутат Палаты прадстаўнікоў пагадзіўся: праблема пасажыраперавозак сапраўды мае месца, і  яе патрэбна вырашаць. Аднак зразумела, што парламентарый не мае права лабіраваць інтарэсы нейкага аднаго боку. Таму будзе дзейнічаць у рамках сваіх паўнамоцтваў такім чынам, каб перамагла сапраўды здаровая канкурэнцыя. Абнадзееныя набліжэннем выпраўлення нязручнага становішча, людзі засталіся задаволеныя.

Апошняя наведвальніца мае бяду з электрыфікацыяй і газазабеспячэннем дома, у якім пражывае. Жыллё знаходзіцца на балансе адной з арганізацый Івянца, і юрыдычная асоба  разлічваецца за зручнасці па зацверджаных тарыфах, якія, мы ведаем, адрозніваюцца ад грамадзянскіх у большы бок… Праблему пастаяннай «запазычанасці» перад балансатрымальнікам можна вырашыць, паставіўшы індывідуальны лічыльнік выкарыстанай электраэнергіі. Іван Станіслававіч абавязаўся дапамагчы жанчыне ў гэтай справе. Тая ж парада прагучала і наконт падводу газу ў дом. Вядома, першапачаткова заяўніцы, калі яна рашыцца на такі крок, давядзецца панесці фінансавыя затраты. Аднак у будучым гэтыя меры цалкам акупяць сябе.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

За-праўдай-да-парламентарыя-1

У мерапрыемстве ўдзельнічалі таксама старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Іосіфавіч БІБІК і старшыня гарпасвыканкама Тэрэза Яўгенаўна ЛІПНІЦКАЯ.

За-праўдай-да-парламентарыя-2

За-праўдай-да-парламентарыя-3

У час візіту ў Івянец прадстаўнік вышэйшага прадстаўнічага заканадаўчага органа Беларусі наведаў некалькі прадпрыемстваў і ўстаноў, якія дзейнічаюць у гарпасёлку. Напачатку Іван Станіслававіч завітаў на завод мастацкай керамікі, дзе азнаёміўся з эканамічным станам суб’екта гаспадарання, даў некалькі слушных парад і прапанаваў калектыву дапамогу ў рэалізацыі новых праектаў. Затым парламентарый пабываў на СТАА «С-Тэнк». Гэта прыватная структура паспяхова дзейнічае на ўнутраным і замежных рынках збыту. І. С. Маркевіч высока ацаніў яе прамысловы патэнцыял. Пасля дэпутат сустрэўся з калектывам музея традыцыйнай культуры, заўважыўшы, што дзякуючы такім вось энтузіястам самабытныя народныя рамёствы працягваюць развівацца і ўзбагачацца.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars