Касавіца стартавала

Касавіца-стартавала

Аграрыям раёна пастаўлена задача да 10 чэрвеня ўправіцца з касьбой траў першага ўкосу. Сёлета пад зялёныя кармы адведзена плошча амаль у 14 тысяч гектараў. За адзін дзень механізатары спраўляюцца з 274 гектарамі. 

І ўсё ж працэс касьбы патрабуе актывізацыі. Па стане на 21 мая выканана толькі 12 працэнтаў запланаванай работы. Тэмп стрымліваецца недастатковай спеласцю траў. Так канюшына, якая ёсць у наяўнасці ў кожным сельгаспрадпрыемстве, перад тым, як пайсці на сілас, павінна быць скошана і абмалочана на насенне, але пакуль што гэта культура яшчэ і цвісці не пачала. Як паведаміў дыспетчар з КУП «Сівіца», старт касьбе далі палеткі са шматгадовымі травамі і лубінам. Убраны ўжо 103 гектары, што складае 20 працэнтаў ад запланаванага. Асноўную нагрузку ўзяў на сябе вопытны механізатар Аляксандр Кучынскі. Працэс касьбы ў яго ідзе хутка і якасна.

Нельга марудзіць з «зялёным» жнівом тым, хто вырошчвае азімую свірэпіцу.  Найбольшыя плошчы расліна займае ў ААТ «Агра-Дубінское» і СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз» – па 150 гектараў. У Бабровічах уся свірэпіца ўжо перапрацавана на сянаж і сілас, якіх закладзена адпаведна 901 і 794 тоны. Дубінцы палову плошчаў убралі на сакавітыя кармы, а палову будуць спяліць для атрымання насення.

На званне самых руплівых касцоў сёлетняга сезона па праве могуць прэтэндаваць ААТ «Лоск» і ДП «Падбярэззе». Пакуль іх калегі “мінусуюць”, яны не толькі выконваюць штодзённую норму, але і нярэдка перавышаюць яе. Поспех, як сцвярджае кіраўнік Падбярэзскай гаспадаркі А. М. Лужынскі, закладаўся яшчэ зімой, калі ішла падрыхтоўка тэхнікі. Напрыклад, механізатар Віктар Сямакін ідэальна наладзіў даручаны яму «МТЗ-3522». Пры дапамозе 9-метровай касы ён скасіў больш за 30 гектараў траў, з іх атрымана 8 тон сена, частка пакосаў закансервавана ў поліэтыленавую плёнку.

Нядрэнныя запасы сена на будучы стойлавы перыяд зрабілі такія гаспадаркі, як ААТ «Суднікаўскі», КСУП «Пяршаі-2014», ААТ «Агра-Дубінское». Аднак у агульнараённых маштабах касавіца прабуксоўвае – штодня мы не дабіраем 247 гектараў. Вядома, асноўная касьба развернецца недзе праз тыдзень-паўтара. Усе складаемыя для аптымістычнага прагнозу ёсць: травы ўзышлі шчыльна, дружна, тэхнікай і палівам аграрны комплекс забяспечаны, сам працэс і кантроль за ім наладжаны. 65 працэнтаў зялёнага ўраджаю сельгасвытворцы плануюць закласці ў сіласныя траншэі, рэшта будзе высушана ці ўпакавана ў плёнку.

Калі ж спыніцца на такім важным паказчыку, як нарыхтоўка кармоў на адну ўмоўную галаву буйной рагатай жывёлы, то лідарства ўпэўнена трымаюць Бабровічы з лічбай 1,3 цэнтнера.

У аўторак на базе КСУП «Пяршаі-2014» адбыўся раённы семінар па пытаннях пашавага ўтрымання статка і нарыхтоўцы травяных кармоў. У яго рабоце прымалі ўдзел кіраўнікі сельгаспрадпрыемстваў, ветурачы, заатэхнікі. Галоўны ветурач раёна С. С. Шупенька напомніў правілы догляду за травамі і нарматывы закладкі кармоў. Пры дэталёвым выкананні патрабаванняў зялёны ўраджай захавае максімум вітамінаў і парадуе ў зімовы час добрымі надоямі і прывагамі.

Алена ЗБІРЭНКА

Фота Сяргея БОБРЫКА

Касавіца-стартавала

    Ураджайным выдаўся першы ўкос траў у механізатараў СГУ «Бабровічы» УП «Мінскаблгаз» Андрэя УЛАНЧЫКА і Дзмітрыя НАВІЦКАГА.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars