Дакрануліся да крыніцы народнай творчасці

    У сёмы раз дзіцячы фестываль-конкурс беларускай народнай песні “Звонкае рэха” сабраў сваіх прыхільнікаў у Валожынскім РЦК. Сёлета ён быў прысвечаны Году малой радзімы.

Удзел у фестывалі прынялі салісты, калектывы і гурткоўцы клубных устаноў раёна. Кожны з іх выканаў абрадавую, бяседную ці жартоўную песню. У сваіх выступленнях рабяты прадэманстравалі любоў да Радзімы, да беларускай мовы. Юныя артысты дазволілі слухачам дакрануцца да дзівоснай крыніцы народнай творчасці – песні і стварылі святочную атмасферу для ўсіх прысутных.

Журы ў складзе выкладчыка ДШМ г. Валожына А. М. Лаўрыновіч, загадчыка дзіцячага аддзела РЦК А. М. Санюковіч і хормайстра РЦК В. У. Лявіцкай з задавальненнем праслухала кожнае выступленне. Пасля падвядзення вынікаў дыпломамі “За выканальніцкае майстэрства” былі ўзнагароджаны фальклорны калектыў “Чыжыкі” Ракаўскага цэнтра народнай творчасці і Ксенія Мытнік з Дорскага СДК. Дыпломы “За артыстызм і мастацкае ўвасабленне песеннага вобразу” атрымалі Ганна Матус з Багданаўскага СЦК і Вікторыя Сідукова з Пугачоўскага. Уладальнікамі дыплома “За папулярызацыю святочна-абрадавай песні” сталі Вікторыя Сіняўская і Валерыя Рагель з узорнай эстраднай студыі “Праменьчыкі” РЦК. Дыпломы “За ўдзел” уручылі Дар’і Гурбан з Вішнеўскага СДК, Настассі Рыснік з Сакаўшчынскага СДК, Віялеце Сяўрук і Софіі Янушкевіч з Суднікаўскага СДК.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars