Зробім лета бяспечным разам!

0018-006-

Пад такім дэвізам 25 мая на тэрыторыі Мінскай вобласці праходзіць адзіны Дзень бяспекі дарожнага руху.

Праблема дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму на сённяшні дзень застаецца актуальнай. З пачатку года зарэгістраваны 27 ДТЗ (2017 – 13) з удзелам непаўналетніх, у выніку якіх 3 дзяцей загінулі (2017 – 0) і 28 (2017 – 17) траўмаваныя. 10 ДТЗ (2017 – 8) адбыліся з удзелам дзяцей-пасажыраў, 14 (2017 – 4) – з удзелам дзяцей-пешаходаў, з удзелам дзяцей-веласіпедыстаў – 2 ДТЗ (2017 – 0), 1 ДТЗ з удзелам вадзіцеля (2017 – 1). 9 ДТЗ (2017 – 3) адбыліся па віне саміх дзяцей.

З удзелам дзяцей-пешаходаў зарэгістраваны 14 ДТЗ, у выніку якіх 14 дзяцей атрымалі траўмы. 8 ДТЗ учынены па віне дзяцей. Памылкі непаўналетніх пешаходаў, што сталі прычынамі ДТЗ:

пераход праз праезную частку па-за пешаходным пераходам;

нечаканы выхад з-за транспартнага сродку або іншых перашкод, якія абмяжоўваюць агляд вадзіцелю;

знаходжанне на праезнай частцы без суправаджэння дарослых.

Дзяржаўтаінспекцыя Мінскай вобласці звяртае ўвагу бацькоў на тое, што даволі часта ў дварах жылых дамоў адбываюцца наезды на дзяцей-пешаходаў. Таму дарослым неабходна пастаянна нагадваць дзецям пра бяспечныя паводзіны на вуліцы, канкрэтна на дваровай тэрыторыі, дзе праязджаюць аўтамабілі. Вялікую небяспеку ствараюць прыпаркаваныя аўтамабілі. Тут вельмі важна нагадаць дзецям, што з-за любой перашкоды выхад на дарогу небяспечны. Перш чым выходзіць, трэба пераканацца, што паблізу не едзе машына. Усё гэта паўтараць кожны дзень, бо дзеці могуць забыць альбо з першага разу не запомніць. Што тычыцца дзяцей да 6 гадоў, то тут любы промах з боку бацькоў можа аказацца непрыемнай сітуацыяй. Звычайна бацькі стаяць, размаўляюць з суседзямі, па тэлефоне, тым самым могуць выпусціць з-пад увагі сваё дзіця. Таму ў мэтах бяспекі малалетніх неабходна трымаць за руку ці на руках.

Акрамя таго, маюцца выпадкі наездаў і на пешаходных пераходах.

З пачатку года адбыліся 10 ДТЗ з удзелам дзяцей-пасажыраў, у якіх 3 дзяцей загінулі, 11 – атрымалі траўмы. У 3 здарэннях пацярпелыя перавозіліся з парушэннем правіл перавозкі непаўналетніх.

Згодна з п. 178 ПДР, перавозка дзяцей у легкавым аўтамабілі, абсталяваным рамянямі бяспекі, павінна ажыццяўляцца з выкарыстаннем:

дзіцячых утрымліваючых прылад, якія адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, – ва ўзросце да пяці гадоў;

дзіцячых утрымліваючых прылад, што адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, іншых сродкаў (бустараў, спецыяльных падушак для сядзення, дадатковых сядзенняў), якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай рамянёў бяспекі, прадугледжаных канструкцыяй транспартнага сродку, – ва ўзросце ад пяці да дванаццаці гадоў.

Дапускаецца перавозіць дзяцей ва ўзросце да дванаццаці гадоў без выкарыстання названых у частцы першай гэтага пункта прылад у выпадку, калі рост дзіцяці перавышае 150 сантыметраў, а таксама ў аўтамабілі-таксі.

Забараняецца перавозка дзяцей на пярэднім сядзенні легкавога аўтамабіля з выкарыстаннем дзіцячых утрымліваючых прылад, што адпавядаюць вазе і росту дзіцяці, спінка якіх развернута да лабавога шкла транспартнага сродку, калі пярэдняе сядзенне мае падушку бяспекі, за выключэннем выпадку, калі механізм франтальнай падушкі бяспекі адключаны.

Варта адзначыць, што заканадаўствам прадугледжаны абавязак выкарыстання не толькі так званых «дзіцячых крэслаў», але і іншых прылад, якія дазваляюць бяспечна прышпіліць дзіця з дапамогай штатных рамянёў бяспекі.

Паважаныя вадзіцелі! Ад сітуацыі, якая раптам можа ўзнікнуць на дарозе, не застрахаваны ніхто. Паклапаціцеся загадзя аб сваіх пасажырах. Перавозьце дзяцей толькі ў спецыяльных утрымліваючых прыладах, прасачыце за тым, каб і ўсе дарослыя былі прышпілены рамянямі бяспекі. За парушэнне правіл перавозкі дзяцей у адпаведнасці з ч. 5 ст 18.14 КоАП Рэспублікі Беларусь у дачыненні да вадзіцеля накладаецца адміністрацыйнае спагнанне ў выглядзе папярэджання або штрафу ў памеры да 4 БВ.

У гэтым годзе зарэгістраваны 2 ДТЗ з удзелам дзяцей-веласіпедыстаў, адно з якіх адбылося па віне веласіпедыста. Няведанне Правіл і няўважлівасць дзяцей, а таксама знаходжанне дзяцей-веласіпедыстаў да 14-гадовага ўзросту на дарогах агульнага карыстання без суправаджэння дарослых прыводзяць да непрыемных выпадкаў на дарозе.

Зарэгістравана 1 ДТЗ з удзелам непаўналетняга вадзіцеля.

У выпадку выяўлення супрацоўнікамі міліцыі фактаў парушэння ПДР непаўналетнімі ў дачыненні да бацькоў могуць быць складзены адміністрацыйныя пратаколы па арт. 9.4 КоАП Рэспублікі Беларусь.

Андрэй БОБРЫК,

старшы інспектар ДПС ДАІ РАУС

 

    З 25 мая па 5 чэрвеня Дзяржаўтаінспекцыя Рэспублікі Беларусь праводзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага – дзеці!».

    У ходзе мерапрыемстваў супрацоўнікі службаў міліцыі грамадскай бяспекі сумесна з работнікамі адукацыі і іншымі зацікаўленымі правядуць у навучальных і дашкольных установах прафілактычныя гутаркі пра бяспечныя паводзіны на дарозе, таксама тлумачальная работа будзе праведзена сярод дарослых у працоўных калектывах і на бацькоўскіх сходах.

    Паважаныя бацькі! Вам неабходна прыняць усе меры, каб не дапусціць няшчасных выпадкаў з дзецьмі! Будзьце ім прыкладам на дарозе! Не пакідайце іх без нагляду. Святлоадбівальныя элементы на вопратцы, абутку дапамогуць вадзіцелю загадзя звярнуць на дзіцяці ўвагу, а значыць, вадзіцель будзе мець магчымасць прыняць меры для тармажэння або экстраннага спынення.

    Асобная тэма – гаджаты і навушнікі. Дабіцеся таго, каб дзіця, знаходзячыся паблізу або на праезнай частцы, не размаўляла па тэлефоне і не слухала музыку ў навушніках, бо гэта адцягвае яго ўвагу! Часцей нагадвайце дзецям, як паводзіць сябе на дарозе і ў транспарце!

    Паважаныя вадзіцелі! Згодна з п. 166.9 ПДР, у перыяд правядзення спецыяльнага комплекснага мерапрыемства неабходна ўключыць блізкае святло фар падчас руху ў светлы час сутак. У абавязковым парадку перавозьце дзяцей толькі прышпіленымі рамянямі бяспекі, а для дзяцей малодшага ўзросту выкарыстоўвайце спецыяльныя ўтрымліваючыя прылады!

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars