Церпкі водар свежага сена

Церпкі-водар-10

Церпкі водар свежага сена лунае ў паветры – ідзе першая касавіца, якая дае самае якаснае сена, сянаж, сілас. Гэта пара ў аграрыяў не менш гарачая, чым уборка хлеба: нельга марудзіць, бо перастаяць травы – не дабярэш ні па валу, ні па кандыцыі.

    Скошаныя сенажаці выглядаюць па-сучаснаму: як кінуць вокам ляжаць белыя кацёлкі. Сёлета ў раёне плануюць да 35 працэнтаў сенажу зацюкаваць у поліэтыленавую плёнку.  

    Лугі, паголеныя механічнымі косамі, прыманьваюць птушак. У пошуках жывых “трафеяў” сюды злятаюцца буслы, каршуны ды іншыя крылатыя паляўнічыя. Нават незнаёмыя. Прынамсі, каля Гародзькаў высока ў небе лунала беласнежная пара, падобная да арлоў…

Церпкі-водар-1

Механізатар з вялікім стажам Іван Леанідавіч РАГЕЛЬ да нарыхтоўкі кармоў ставіцца з адказнасцю. Апошнімі днямі яго задача – прэсаванне  зялёнай масы ў поліэтылен. Работа толькі на першы погляд здаецца простай, аднак тут шмат нюансаў. Напрыклад, рулоны патрэбна пакінуць выключна ў вертыкальным становішчы. 300 гектараў за тры дні – такі вынік радуе не толькі самога работніка, але і кіраўніцтва гаспадаркі. Дарэчы, Іван Леанідавіч ужо паспеў па аднаму дню папрацаваць у суседніх гаспадарках – дапамог з падобным відам работ ААТ “Агра-Вішнеўскае” і  ТАА “Адамова-агра”.

 

Да 10 чэрвеня аграрыі ААТ “Агра-Дубінское” плануюць завяршыць першы ўкос шматгадовых траў – канюшыны, люцэрны, разнатраўя. На лугах задзейнічаны сур’ёзны тэхнічны арсенал: 3 касілкі, 4 падборшчыкі, 10 адзінак трактароў і аўтамабіляў, што займаюцца адвозам нарыхтаванай зялёнай масы. У дзень, калі нам давялося сфатаграфаваць “зялёнае жніво”, актыўна вялася закладка сянажнай траншэі ў вёсцы Дубіна Вяршыцкая.

 

Церпкі-водар-2

Церпкі-водар-3

Церпкі-водар-4

Міхаіл ВАЙЦЯХОВІЧ у гэтым сезоне адным з першых выехаў у поле – займаўся  ворывам. Ужо 3-і дзень на адвозе скошаных траў. Ён добра ўсведамляе важнасць моманту. Вядома ж, колькасць нарыхтаваных кармоў абавязкова адгукнецца надоямі.

     На аўтамабілях МАЗ гэту ж задачу выконваюць Мікалай ІВАНЧЫК і Уладзімір КОНАН. Як адзначыў галоўны аграном гаспадаркі Пётр Іванавіч Язерскі, кармавой базе ў сельгаспрадпрыемстве надаецца вялікая ўвага. У мінулым годзе, напрыклад, нават дапамагалі іншым гаспадаркам. У гэтым сезоне засушлівае надвор’е не спрыяе касавіцы, але, дзякуючы адказнаму стаўленню да работы, прытрымліванню тэхналогіі, прадуманым рашэнням, ёсць упэўненасць: станоўчаму выніку ўборкі траў быць.

Церпкі-водар-5

Ва Уладзіміра РЫНКЕВІЧА таксама важны фронт работы – на трактары “Кіравец” ён утрамбоўвае сянаж. Безадказны, сумленны работнік з Дубіны, не зважаючы на цяжкасці, бярэцца за любыя задачы, якія неабходна выконваць у тэрмін і якасна. Зімой у складзе будаўнічай брыгады займаўся рамонтам будынкаў. Зараз, калі пачалася гарачая пара нарыхтоўкі кармоў, даводзіцца выходзіць на працу нават у начную змену.

Церпкі-водар-6

Механізатар ААТ «Агра-Дубінское» Юрый БОЛВАХ працуе на энерганасычаным трактары ў ваколіцах вёскі Дубіна Юрздыцкая. Пад нажы сенакасілкі роўнымі пластамі кладуцца пакосы шматгадовых траў. Захоўвацца зялёны ўраджай будзе ў траншэях. Летась гаспадарка нарыхтавала вітамінных кармоў з запасам і нават змагла атрымаць грашовую выручку ад іх рэалізацыі.

Церпкі-водар-7

Трактарыст Гурген ЕВРУМЯН і вадзіцель Іосіф РЫНКЕВІЧ ужо некалькі дзён завіхаюцца на палетках роднага ААТ “Лоск”. За змену мужчынам неабходна скасіць і ўпарадкаваць плошчу да 50-і гектараў. Сёлета ў гаспадарцы будуць скошаны 973 гектары, з якіх плануецца атрымаць 679 тон сена, 8440 тон сенажу і 5150 тон сіласу.

Церпкі-водар-8

Аднаго з лепшых механізатарў ААТ “Лоск” Аляксандра ГАСЦІЛОВІЧА мы засталі на полі ля вёскі Забрэззе. Ён займаўся адвозам скошанай травы. Працаўнік з кагорты тых людзей, што не баяцца ніякай нагрузкі. Яму падуладныя любыя віды работ як падчас сяўбы, так і на ўборцы. Аддана працаваць на карысць роднай гаспадаркі і сваёй сям’і – яго жыццёвае крэда.

 

Да касьбы прыступілі і ў Сакаўшчыне. У бліжэйшы час механізатарам неабходна зняць “зялёны ўраджай” з 1000 гектараў лугоў. 40% работ ужо выканана. На другі ўкос у сельгасрупліўцаў спадзяванні такія ж, як і на першы.

Церпкі-водар-9

Больш за 30 гадоў аддана працуе ў гаспадарцы Іван ПАСЕКА. Сёння ён на адвозе скошанай зялёнай масы. “Тут галоўнае – адказнасць, а яшчэ нялішнім будзе спрыт”, –  з усмешкай дзеліцца вопытам механізатар.

Церпкі-водар-10

Механізатар Сяргей ЗЯНЬКО з КСУП «Сакаўшчына-Агра» і яго калегі павінны забяспечыць кармамі на стойлавы перыяд статак у 1857 галоў буйной рагатай жывёлы. На адну ўмоўную галаву тут плануюць нарыхтаваць 30,3 цэнтнера кармавых адзінак, што ў валавым вымярэнні складае амаль 6000 тон.

     На мінулым тыдні зімовыя запасы пачалі свой адлік. Частка зялёнага ўраджаю ўпакавана ў плёнку, ідзе закладка сіласнай траншэі.

Церпкі-водар-11

Мікалай КЛІМОВІЧ 33 гады спраўляецца з няпростай работай механізатара. Хоць зараз пенсіянер, але ў гарачы час ён заўсёды з камандай гаспадаркі. Між іншым, трактар, на якім працуе, – яго ўласнасць. “Калі мяне завуць дапамагчы, ніколі не адмаўляюся, тым больш, што гэта цудоўная магчымасць зарабіць”, – так сціпла каментуе сваю работу Мікалай Аляксандравіч. У бягучым аграрным годзе ён добра праявіў сябе на ворыве, культывацыі. Зараз, падчас нарыхтоўкі кармоў, яго задача без страт згрэбці скошаныя травы.

Над матэрыяламі працавалі Алена ЗБІРЭНКА, Валянціна КРАЎНЕВІЧ і Сяргей БОБРЫК

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars