Камплектаванне ўстаноў адукацыі

Паважаныя бацькі (законныя прадстаўнікі) дзяцей дашкольнага ўзросту! Інфармуем аб камплектаванні ўстаноў адукацыі выхаванцамі дашкольнага ўзросту да 2018/2019 навучальнага года ў жніўні 2018 года.

Зверка спісаў дзяцей, якія маюць патрэбу ў атрыманні месца ва ўстановах дашкольнай адукацыі, дашкольных груп вучэбна-педагагічных комплексаў раёна ў 2018/2019 годзе, праводзіцца з 15 мая па 10 чэрвеня.

Звяртаем увагу, што дата звароту ў маі, чэрвені не ўплывае на першачарговую магчымасць атрымання месца ва ўстанове. Размеркаванне ажыццяўляецца на падставе даты рэгістрацыі ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму райвыканкама ў спісе пастаноўкі дзіцяці на ўлік маючых патрэбу ў вызначэнні ва ўстанову дашкольнай адукацыі. Пры сабе неабходна мець пашпарт аднаго з бацькоў (законных прадстаўнікоў) і пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці.

Зверка спісаў дзяцей, якія маюць патрэбу ў атрыманні месца ў сельскіх установах дашкольнай адукацыі (выключэнне – аграгарадок Ракаў, Выганічы), ажыццяўляецца кіраўнікамі сельскіх устаноў дашкольнай адукацыі па ўзгадненні з аддзелам адукацыі, спорту і турызму.

Для жыхароў г. п. Івянец зверка спісаў дзяцей будзе ажыццяўляцца ў ДУА «Яслі-сад «Лесавічок» кіраўніком установы дашкольнай адукацыі па ўзгадненні з аддзелам адукацыі, спорту і турызму. Час прыёму: аўторак з 8.00 да 18.00 (перапынак з 14.00 да 15.00), тэл. 53563.

Каб размеркаваць дзяцей ва ўстановы дашкольнай адукацыі г. Валожына, аграгарадка Ракаў, просім бацькоў звярнуцца па адрасе: г. Валожын, вул. Партызанская, 15, кабінет № 25. Час прыёму: у маі з 8.00 да 17.00 (перапынак з 13.00 да 14.00); з 1 чэрвеня па 10 чэрвеня 2018 года – з 8.00 да 18.00 (перапынак з 13.00 да 15.00).

Камплектаванне ажыццяўляецца на свабодныя месцы ва ўзроставых групах устаноў адукацыі ў адпаведнасці з узростам дзяцей (на 1 верасня).

Прыём дзяцей ва ўстановы адукацыі будзе ажыццяўляцца ў жніўні 2018 года. Прадастаўленае месца будзе захоўвацца толькі да 1 верасня 2018 года.

Інфармаванне законных прадстаўнікоў аб выніках камплектавання будзе праведзена кіраўнікамі ўстаноў адукацыі да 15 чэрвеня 2018 года па прадстаўленых вамі кантактных нумарах тэлефонаў. Сходы з бацькамі будучых выхаванцаў пройдуць на базе ўстаноў 21 чэрвеня ў 17.00.

Тэлефон спецыяліста для дадатковай інфармацыі: 55486.

Аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars