Бывай, школа. Віват, лета!

Бывай,-школа.-Віват,-лета!3

Раённае свята апошняга званка сёлета прайшло ў сярэдняй школе № 2 Валожына. Па традыцыі, яго наведалі кіраўнік раённай вертыкалі ўлады, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Т. М. Крыкала. Выступаючы перад прысутнымі, яны пажадалі 11-класнікам і выпускнікам 9-х класаў гэтай навучальнай установы добрай і лёгкай дарогі ў вялікае жыццё, а тым, хто перайшоў у новы клас, – выдатнага адпачынку. Старшыня райвыканкама М. А. Астрэйка выканаў ганаровую місію, уручыўшы стыпендыі 21 пераможцу шматлікіх алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў. Граматы атрымалі і педагогі, якія рыхтавалі юных талентаў – настаўнікі біялогіі Ірына Віктараўна Згірская, рускай мовы і літаратуры Алена Антонаўна Кісель, педагог-арганізатар Святлана Барысаўна Макоўская, а таксама педагогі дадатковай адукацыі Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Алена Іванаўна Собалева і Іван Генадзьевіч Міхеткін.

Таццяна Мікалаеўна Крыкала, у сваю чаргу, уручыла дыпломы пераможцам раённага конкурсу «Вучань года-2018». Іх шчаслівымі ўладальнікамі сталі вучні 10, 11, 4«Б» і 6«А» класаў Ганна Морская, Марыя Собалева, Аліна Бункевіч і Ягор Шчэгалаў.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара

Бывай,-школа.-Віват,-лета!1

Старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА ўручыў стыпендыі пераможцам інтэлектуальных і творчых конкурсаў, алімпіяд, спартыўных спаборніцтваў. Сярод іх – дыпламант 2-й ступені абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу даследчых праектаў «Тайны і праблемы звычайнай пітной вады» дзесяцікласніца СШ № 2 г. Валожына Кацярына УНУЧАК.

Бывай,-школа.-Віват,-лета!2

Бывай,-школа.-Віват,-лета!3

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars