Признан лучшим лесничим в Беларуси

Общество

На ўсю рэспубліку сярод сваіх калег-лясгасаўцаў праславіўся  Пётр Міхайлавіч Балдоўскі з Вішнева. Па  выніках  работы  за  2010 год  загадам кіраўніка рэспубліканскага  ведамства наш зямляк прызнаны лепшым ляснічым краіны.

Мы шчыра віншуем Пятра Міхайлавіча з такім высокім прызнаннем яго прафесіянальных заслуг. Амаль сорак гадоў П. М. Балдоўскі працуе ў лясной гаспадарцы, з 1987 года ўзначальвае Вішнеўскае лясніцтва. Ён валодае сапраўды энцыклапедычнымі ведамі пра зялёную спадчыну раёна, умела прапагандуе беражлівыя адносіны да прыродных багаццяў. Лясніцтва цесна і паспяхова супрацоўнічае з мясцовай  школай. Гэта  пацвердзіў і нядаўні абласны семінар.

У працоўнай біяграфіі Пятра Міхайлавіча ўжо багаты спіс прызнання яго заслуг. Ён неаднойчы ўзнагароджваўся Ганаровымі граматамі Міністэрства  лясной гаспадаркі, а таксама медалём «За працоўныя заслугі», знакам «Ганаровы лесавод Рэспублікі Беларусь».

Наш кар.



Добавить комментарий