Паспаборнічалі ў ролі турыстаў

Паспаборнічалі-ў-ролі-турыстаў-1

Напрыканцы мая каля вёскі Міхалова адбыўся злёт юных выратавальнікаў-пажарных, арганізаваны раённым аддзелам па надзвычайных сітуацыях сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.

Сіноптыкі абяцалі дождж і холад, але перспектыва непагадзі не магла напалохаць удзельнікаў мерапрыемства. Дзеці і падлеткі палалі жаданнем паказаць спрыт, хуткасць, усе свае веды і ўменні.

Праграма злёту вызначалася насычанасцю і разнастайнасцю. Першым выпрабаваннем стала ўстаноўка палатак. Найлепш гэта атрымалася ў каманды СШ № 2 г. Валожына. Затым суддзі вызначалі самага меткага стралка. Тут таксама ўдача была на баку СШ № 2: перамог яе вучань Яўген Ермаловіч. Пасля кароткага адпачынку пачалося прадстаўленне каманд. Журы без лішніх ваганняў прыйшло да высновы – хлопчыкі і дзяўчынкі з Ракаўскай СШ выступілі найбольш эфектна.

Вечарам у лагеры ладзіўся фестываль МНС. Агітбрыгады паказалі свае нумары з прапагандай здаровага ладу жыцця, правіл бяспекі, над пляцоўкай гучалі песні і жарты. П’едэстал пераможцаў сярод агітбрыгад выглядаў наступным чынам: “золата” – у СШ № 2 г. Валожына, “серабро” – у Ракаўскай СШ, “бронза” – у Пяршайскай СШ. Завяршыўся насычаны дзень святочнай дыскатэкай, якая даказала, што дзеці здружыліся і ўмеюць разам адпачываць і весяліцца.

Раніцай каманды выратавальнікаў чакала самае адказнае выпрабаванне – палявыя вучэнні. Неабходна было ліквідаваць хімічную аварыю, патушыць пажар, выратаваць чалавека з задымленага памяшкання, аказаць дапамогу тапельцу, вывесці людзей з зоны заражэння небяспечным хімічным рэчывам, ажыццявіць пошукава-выратавальныя работы пры падзенні верталёта. Па ўсіх паказчыках лепшых вынікаў дабіліся хлопцы і дзяўчаты з Гародзькаўскай СШ.

Падлік агульных балаў склаўся на карысць каманды СШ № 2 г. Валожына, якая і заняла лідзіруючую пазіцыю, трохі ўступілі ім юныя выратавальнікі з Дорскай СШ, трэці вынік дастаўся школьнікам з Ракава. Пераможцы прадставяць наш раён на XV абласным палявым лагеры “Юны выратавальнік”, які пройдзе з 12 па 15 чэрвеня на Лагойшчыне.

Валожынскі РАНС

Паспаборнічалі-ў-ролі-турыстаў-1

Паспаборнічалі-ў-ролі-турыстаў-2

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars