Сандружыны ідуць на “вайну”

25 мая на Жоўтым Беразе сабраліся санітарныя фарміраванні прадпрыемстваў і арганізацый раёна, каб выбраць самую падрыхтаваную каманду. Злёт сандружын – гэта не толькі спаборніцтва, але і нагода замацаваць тэарэтычныя веды і практычныя навыкі.

Сёлета памерацца сіламі пагадзіліся санітарныя дружыны КСУП “Пяршаі-2014”, ААТ “Валожынскі льнокамбінат”, ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка”, КСУП “Агра-Дубінское”, Валожынскі вытворчы ўчастак ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат”, Валожынскі РГЗ філіяла ВУ “Дзяржынскгаз”.

Сачыць за тым, як ва ўмовах, максімальна набліжаных да баявых, дзейнічаюць санітары-дабравольцы, заўсёды цікава. Інтрыга заключаецца ў тым, што немагчыма прадугадаць, хто акажацца лепшым на тым ці іншым этапе. Пры падвядзенні вынікаў аказалася, што найбольш моцнай камандай сёлета стала дружына Валожынскага вытворчага ўчастка ААТ “Маладзечанскі малочны камбінат”. Яны і будуць прадстаўляць раён на абласных спаборніцтвах.

Работнікі МНС сачылі за тым, наколькі дакладна і зладжана дзейнічаюць каманды пры аказанні першай медыцынскай дапамогі. Ацэньвалі майстэрства са свайго пункту гледжання медыкі: урачы райбальніцы, супрацоўнікі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі. Вялікая арганізацыйная і асветніцкая адказнасць ляжала на старшыні раённага аддзялення ГА “Беларускі Чырвоны Крыж” А. У. Трацэўскай. Дзякуючы агульным намаганням, мерапрыемства прайшло зладжана, задавальненне атрымалі і канкурсанты, і іх экзаменатары, і журы.

Валожынскі РАНС

Сандружыны-ідуць...1

Сандружыны-ідуць...2

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars