Першапраходцы

Першапраходцы-2

Меліяратары ДУП “Валожынскае ПМС” вядуць работы па паляпшэнні і аднаўленні якасці глебы на тэрыторыі раёна. Яны з забалочаных і пустынных тэрыторый ствараюць спрыяльныя месцы для вырошчвання і атрымання стабільных і якасных ураджаяў сельскагаспадарчых культур.

На балансе прадпрыемства знаходзяцца больш за 17 тысяч гектараў меліяраваных зямель і больш за 3 тысячы кіламетраў асушальнай сеткі, 376 гідратэхнічных збудаванняў, больш за 60 км дарог.

Для таго, каб водныя артэрыі заставаліся ў рабочым стане, неабходна пастаянна падтрымліваць у парадку меліярацыйную сетку, своечасова абкошваць, падчышчаць дрэвава-хмызняковую расліннасць, бяліць і рамантаваць гідратэхнічныя збудаванні. Такія работы вядуцца з ранняй вясны да позняй восені. Сёння работнікі ПМС таксама ажыццяўляюць комплексны рамонт меліярацыйнага аб’екта “Багданаўскі”, які будзе здадзены ўжо ў чэрвені. Яны ачышчаюць каналы, разбіраюць бабровыя плаціны, што перашкаджаюць рабоце ўсёй сістэмы, адшукваюць і аднаўляюць пракладзеныя раней вусці.

Сёлета сталі запатрабаванымі землі ва ўрочышчы Заходняй Бярэзіны, якія былі меліяраваны пяць гадоў назад і да гэтага часу нікім не выкарыстоўваліся. ТАА “Тэраміт” вырашыла пасеяць тут кукурузу. Таму ПМС цяпер займаецца ачысткай русла пракладзенага раней канала, каб участак зноў стаў прыдатным для правядзення сельскагаспадарчых работ.

Валожынскае прадпрыемства меліярацыйных сістэм выйграла тэндар і праводзіць работы па зносе і пахаванні старых пабудоў. У арганізацыі ёсць для гэтага ўся неабходная тэхніка.

Прадпрыемства займаецца і навядзеннем парадку ўздоўж аўтадарогі М6 Мінск-Гродна, а таксама каля 60-кватэрнага дома, што будуецца ў новым мікрараёне райцэнтра.

Напярэдадні прафесійнага свята хочацца павіншаваць меліяратараў і пажадаць моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у іх нялёгкай працы.

Анжэла РАДЫНА,

фота аўтара

Першапраходцы-1

Экскаватаршчык В. І. БАКШТАНОВІЧ з галоўным інжынерам А. М. Болвахам плануюць далейшую работу па ачыстцы руслаў меліярацыйных каналаў на аб’екце “Багданаўскі”.

Першапраходцы-2

Рабочыя С. І. Макарэвіч, А. М. Радына, М. А. Ракавец на чале з прарабам С. Ф. Звонікам (другі злева) займаюцца рамонтам дрэнажнага вусця меліярацыйнага аб’екта “Багданаўскі”.

Першапраходцы-3

Першапраходцы-4

За шмат гадоў Валянцін Мікалаевіч БОРЫС зарэкамендаваў сябе ў ПМС адным з лепшых экскаватаршчыкаў, якому можна даручыць самую складаную работу. Цяпер ён займаецца ачысткай каналаў ва ўрочышчы “Заходняя Бярэзіна”.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars