Раённы выпускны баль

У суботу на гарадской плошчы ў Валожыне пройдзе раённы выпускны баль. Распачнецца мерапрыемства ў 17 гадзін.

На ім 157 выпускнікоў Валожыншчыны ва ўрачыстай абстаноўцы будуць назаўсёды развітвацца са сваёй школай, школьнымі сябрамі і любімымі настаўнікамі.

Прыемна адзначыць, што сёлета 22 выпускнікі будуць узнагароджаны залатымі медалямі, таксама 12 адзінаццацікласнікаў сталі выдатнікамі вучобы. Сапраўдным гонарам Валожыншчыны з’яўляюцца выпускнікі, якія сталі стыпендыятамі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы адораных вучняў: гэта Карына Клачко з гімназіі № 1 Валожына, Хрысціна Віршыч і Кацярына Петрычэнка з СШ № 2 райцэнтра. Таксама Карына Клачко названа “Вучнем года-2018” у намінацыі “Лепшы ў вучэбнай дзейнасці”. Звання “Вучань года-2018” удастоіліся гімназіст Арцём Галоўскі ў намінацыі “Лепшы ў вучнёўскай дзейнасці” і выпускніца другой гарадской школы Марыя Собалева ў намінацыі “Лепшы ў творчых конкурсах”.

На раённым выпускным балі будуць узнагароджаны выпускнікі ад раённых арганізацый РГА “Белая Русь” і Беларускага саюза жанчын, БРСМ, раённага аб’яднання прафсаюзаў, Таварыства Чырвонага Крыжа, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

Алена ЗАЛЕСКАЯ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars