Імі сталіца ганарыцца

імі-сталіца

    Ураджэнец Валожына Аляксей ХІМАРОДА (на фота справа) – чалавек малады. Некаторыя яго равеснікі яшчэ ў бацькоў на шыі сядзяць, жывуць бестурботна і вядуць сябе бы падлеткі. Аляксей жа займаецца сур’ёзнай мужчынскай справай і выконвае яе паспяхова. Ён – міліцыянер роты патрульна-паставой службы, сяржант.

Выбар на карысць прафесіі хлопец зрабіў падчас нясення тэрміновай ваеннай службы ва ўнутраных войсках Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. У арміі ён і сябра-аднадумца адшукаў, з якім разам цяпер стаяць на варце грамадскага правапарадку Кастрычніцкага раёна Мінска.

Нялёгка быць супрацоўнікам міліцыі ў вялікім горадзе. Патрабуецца і вытрымка, і павышаная ўважлівасць, і выдатная фізічная форма. Чалавеку, схільнаму шкадаваць сябе, песціць “цяплічнымі” ўмовамі, няма чаго і думаць браць на сябе такі высакародны абавязак. Аляксей Хімарода ўдзячны бацькам, што прывучылі да самадысцыпліны, выхавалі ў павазе да спорту, здаровага ладу жыцця. І хоць дома ніхто і не думаў, што юнак звяжа свой лёс з праваахоўнай структурай, характар загартавалі – будзь здароў!

У сакавіку гэтага года малады сяржант атрымаў падзяку ад начальства за кемлівасць і аператыўныя дзеянні. Дзякуючы Аляксею затрыманы мужчына, які падазраецца ў крадзяжы ў асабліва буйным памеры.

У характары Аляксея Хімароды ёсць і такая станоўчая рыса, як імкненне да новых ведаў, уменняў. Ён марыць паступіць у Акадэмію МУС, расці ў прафесійным і кар’ерным плане. Больш вопытныя калегі з Кастрычніцкага РУУС аказваюць нашаму земляку ўсебаковую падтрымку і вераць, што ён абавязкова даб’ецца поспеху.

Наш кар.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars