Каб дзеці елі смачна

     Ва ўстановах адукацыi раёна прайшоў агляд-конкурс на лепшую арганізацыю харчавання навучэнцаў.

Ён праводзіўся для актывізацыі работы па стварэнні аптымальных умоў для забеспячэння якасці харчавання навучэнцаў, павышэння ўзроўню прафесійнага майстэрства і выяўлення творчых здольнасцей работнікаў харчаблокаў, а таксама перадачы вопыту.

Конкурс складаўся з двух этапаў. У тэарэтычным былі прадстаўлены матэрыялы, што дэманстравалі інтэр’ер абедзеннай залы, вытворчыя памяшканні, працэс падрыхтоўкі ежы, мерапрыемствы па фарміраванні культуры харчавання навучэнцаў, метадычныя распрацоўкі, гульні, дапаможнікі і інш. Практычны этап праводзіўся на базе гімназіі № 1 г. Валожына, дзе повары мелі магчымасць паказаць сваё майстэрства, а ўстановы адукацыі – прадставіць куткі дзяжурных, прэзентаваць дыдактычныя гульні, дапаможнікі і г. д.

Па выніках вызначылі пераможцаў. У намінацыі “Лепшы повар дзіцячага харчавання” Багданаўскі вучэбна-педагагічны комплекс, дзе поварам працуе А. В. Трыпуцька, атрымаў дыплом “За арыгінальнасць вырабу”, Пяршайскі вучэбна-педагагічны комплекс (повар І. Ф. Ганчарык) – дыплом “За лепшую дзіцячую страву”, Вішнеўскі вучэбна-педагагічны комплекс (повар С. М. Жалтко) – дыплом “За лепшае мастацкае афармленне”. Усе ўдзельнікі конкурсу былі ўзнагароджаны дыпломамі ўпраўлення па адукацыі, спорце і турызме Валожынскага райвыканкама.

У намінацыі «Лепшы куток дзяжурнага» дыпломы I, II, III ступені атрымалі ўстановы адукацыі Валожына: яслі-сад № 2 “Вясёлка”, дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Расінка», яслі-сад № 6 “Вясёлы вулей” адпаведна. У намінацыі “Лепшая метадычная распрацоўка і дыдактычны дапаможнік па фарміраванні ў выхаванцаў культуры харчавання” ўзнагароды размеркаваліся наступным чынам: дыплом I ступені ў дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці “Расінка”, II ступені – у ясляў-сада № 2 “Вясёлка” і Гародзькаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу, III ступені – у Пяршайскага вучэбна-педагагічнага комплексу і Ракаўскага ясляў-сада “Сонейка”. У намінацыі “Лепшая ўстанова адукацыі ў арганізацыі харчавання навучэнцаў” дыплом I ступені заваявала гімназія № 1 г. Валожына.

Анжэла РАДЫНА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars