Справаздачны канцэрт прайшоў у Ракаўскай дзіцячай школе мастацтваў

Культура

У глядзельнай зале размясціліся бацькі, бабулі, дзядулі і сябры тых, хто выступаў на сцэне.

    Удалымі канцэртнымі нумарамі выхаванцы школы парадавалі блізкіх і, канешне ж, педагогаў, якія прыклалі нямала сіл, каб іх падапечныя дасягнулі такіх поспехаў. Гледачы дружна апладзіравалі ансамблям «Менестрэлі» (кіраўнік – К. У. Дварэцкая), «Вясёлы настрой» (кіраўнік – В. Р. Іода), хору малодшых класаў, вакальнаму ансамблю «Іслачанка» (кіраўнік – Ю. В. Скурко) і інш.

     Зразумела, справаздачны канцэрт – гэта не толькі відовішчныя выступленні. Ва ўрачыстай частцы мерапрыемства лепшыя навучэнцы і педагогі ўстановы былі адзначаны Падзякамі за прафесійнае майстэрства і прапаганду музычнага мастацтва. Апагеем свята стала ўручэнне выпускнікам пасведчанняў аб заканчэнні дзіцячай школы мастацтваў.

Наш кар.

РаковДШ

РаковДШ2

РаковДШ3

РаковДШ4



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *