Валожын – Зарайск гарады-пабрацімы

У 2019 годзе адбудзецца конкурс сярод беларускіх і расійскіх рэгіянальных СМІ на лепшае асвятленне тэмы інтэграцыйных працэсаў. Інфармацыя аб гэтым прагучала на выязным пасяджэнні Камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па інфармацыйнай палітыцы і Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі.

    «Працоўная слава» аднаўляе тэматычны творчы праект па абмене інфармацыяй з газетай «За новую жизнь» Зарайскай муніцыпальнай акругі, адміністрацыйны цэнтр якой даўно ўваходзіць у лік нашых гарадоў-пабрацімаў. Заўсёды свежыя і самыя цікавыя навіны з гэтага рэгіёну, віртуальныя вандроўкі па памятных месцах Падмаскоўя, новыя знаёмствы з горадам і лепшымі ініцыятывамі яго жыхароў – усім падзеляцца з паважанымі чытачамі нашы расійскія калегі.

Зарайск — у ліку пераможцаў Усерасійскага конкурсу лепшых праектаў стварэння камфортнага гарадскога асяроддзя ў малых гарадах і гістарычных паселішчах

Падмаскоўе з’яўляецца адным з лідараў у Расіі ў фарміраванні камфортнага гарадскога асяроддзя, а конкурс праектаў добраўпарадкавання малых гарадоў і гістарычных паселішчаў матываваў працаваць разам архітэктараў, будаўнікоў і мясцовую ўладу.

З 22 заявак, пададзеных на конкурс ад Маскоўскай вобласці, 9 выйшлі ў фінал. Усяго ў рэгіёне 22 гістарычныя паселішчы — два федэральнага значэння (Зарайск і Каломна) і 20 – абласнога.

У 2017 годзе ў 22 муніцыпальных утварэннях праводзіліся работы па добраўпарадкаванні. Падчас фіналу ўсерасійскага конкурсу пераможцамі ў намінацыі «Гістарычныя паселішчы» ад Маскоўскай вобласці сталі Сергіеў Пасад, Каломна і Зарайск. Усе пераможцы атрымаюць фінансавае заахвочванне ад 50 да 75 мільёнаў (расійскіх) рублёў.

 

Няхай крэпасць стаіць яшчэ стагоддзі

    Падмаскоўныя ўлады выдзелілі больш за сто мільёнаў рублёў на рэстаўрацыю Зарайскага крамля — унікальнага помніка архітэктуры, які мае багатую гісторыю. Ён узвысіўся над кручамі Асетра ў далёкім XVI стагоддзі, перажыў не адно нашэсце ворагаў і выстаяў, адважна абараняючы жыхароў горада. Але з часам і яму самому стала патрэбна дапамога. Месцамі пачынаюць літаральна разбурацца сцены грознай крэпасці, прыходзяць у заняпад вежы, баявыя хады маюць патрэбу ў рэстаўрацыі. І людзі адгукнуліся…

няхай-крэпасць

 

Трактар для маладажонаў

На вясновым фестывалі-ярмарцы «Зарайская ніва», які адбыўся 14 красавіка бягучага года, прысутнічалі маладыя Данііл і Дар’я Мішчанкі. Яны зарэгістравалі ў гэты дзень свой шлюб. Паспяхова і з задавальненнем закаханыя прайшлі старадаўнія вясельныя абрады і выпрабаванні, успомніць якія Даніілу і Дар’і дапамаглі супрацоўнікі музея «Зарайскі крэмль». У адрас маладых гучалі крыкі «горка», добрыя пажаданні, а яшчэ для іх быў упрыгожаны кветкамі, шарамі, стужкамі асаблівы «вясельны» трактар, на фоне якога і сфатаграфавалася пара.

трактар-для-маладажонаў

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars