Святкаванне да світання

святкаванне

   9 чэрвеня пасля афіцыйнай часткі мерапрыемства адбыліся ўрачыстасці ў школах, а далей – традыцыйнае святкаванне да світання. Былыя адзінаццацікласнікі рыхтаваліся да падзеі адказна: выпускны бывае раз у жыцці, і ўспаміны пра яго будуць грэць душу доўгі час.

З гімназіі № 1 г. Валожына ў гэтым годзе выйшлі 20 чалавек, сярод іх – 7 медалістаў, стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, удзельнікі алімпіяд, спартсмены, таленавітая моладзь. Усе яны добра здалi выпускныя экзамены. Кіраўнік навучальнай установы Алена Іванаўна Клачко заўважыла: «Кожны выпускны пакідае засечку на сэрцы. Мы, настаўнікі і бацькі, хваляваліся і радаваліся за дзяцей на працягу iх шляху. Кожны з іх ужо адбыўся як асоба, і цяпер галоўнае – накіраваць свае веды і ўменні ў правільнае русла. Наогул, сёння адчуваю шчымлівыя пачуцці: я не толькі дырэктар, але і мама выпускніцы».

Свята ў гімназіі атрымалася яскравым і насычаным: з конкурсамі, жывым музычным суправаджэннем, дыскатэкай. У гэты вечар было сказана шмат кранальных слоў і цёплых прызнанняў. На світанні выпускнікі запусцілі ў неба паветраныя шарыкі і загадалі жаданні, якія абавязкова спраўдзяцца.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

святкаванне

святкаванне2

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars