Паважаныя грамадзяне, калі ў вас узнікла цяжкая жыццёвая сітуацыя і патрабуецца дапамога, дзяржаўная ўстанова “Валожынскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” прапануе скарыстацца паслугамі, якія аказваюцца сацыяльным работнікам аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму.
Сацыяльныя паслугі аддзяленнем аказваюцца непрацаздольным грамадзянам-інвалідам I ці II групы, непрацуючым грамадзянам, якія дасягнулі 60-гадовага ўзросту і маюць права на дзяржаўную пенсію, не маюць медыцынскіх супрацьпаказанняў (з якімі не быў заключаны дагавор рэнты або дагавор пажыццёвага ўтрымання з прадстаўленнем сродкаў на ўтрыманне).
Сацыяльныя работнікі аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму аказваюць паслугі згодна з медыцынскім заключэннем устаноў аховы здароўя і Пералікам бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання.
Умовы аплаты за надомнае абслугоўванне вызначаюцца памерам даходу (пенсіі) пенсіянера ці інваліда і наяўнасцю ў абслугоўваемага грамадзяніна працаздольных сваякоў, павінных па законе аказваць яму дапамогу.
Сацыяльныя паслугі аказваюцца грамадзянам на наступных умовах: бясплатна – малазабяспечаным адзінокім непрацаздольным грамадзянам, сярэднедушавы даход якіх ніжэй за БПМ у сярэднім на душу насельніцтва; на ўмовах частковай аплаты – адзінокім непрацаздольным грамадзянам (сем’ям), сярэднедушавы даход якіх не перавышае 200% зацверджанага ў устаноўленным парадку БПМ у сярэднім на душу насельніцтва; на ўмовах поўнай аплаты – непрацаздольным грамадзянам (сем’ям), што атрымліваюць сярэднедушавы даход вышэй за 200% зацверджанага ва ўстаноўленым парадку БПМ. Разлік кошту комплекснага сацыяльнага абслугоўвання праводзіцца зыходзячы з кошту аднаго візіту і колькасці візітаў сацыяльнага работніка ў месяц.
Падчас візіту сацыльным работнікам па запатрабаванні грамадзяніна аказваецца 3 і больш платных паслуг, згодна з заключаным дагаворам і пералікам паслуг, які з’яўляецца неад’емнай часткай дагавору. У пералік паслуг на платнай аснове, у залежнасці ад функцыянальнага класа, устаноўленага ўстановамі аховы здароўя, уваходзяць наступныя паслугі:
купля і дастаўка на дом прадуктаў харчавання, прамысловых тавараў першай неабходнасці;
арганізацыя гарачага харчавання на даму: дастаўка на дом гарачага харчавання, аказанне дапамогі ў гатаванні стравы;
дастаўка агародніны са сховішча;
дастаўка вады (для пражываючых у жылых памяшканнях без цэнтральнага водазабеспячэння);
дапамога ў распальванні печак (для пражываючых у жылых памяшканнях без цэнтральнага ацяплення): дастаўка паліва са сховішча, падрыхтоўка печак да распальвання, распальванне печак;
здача рэчаў у пральню, хімчыстку, рамонт і іх дастаўка на дом;
уборка жылых памяшканняў: праціранне пылу з паверхні мэблі, вынас смецця, падмятанне падлогі, прыбіранне з дапамогай пыласоса мягкай мэблі, дываноў і падлогавых пакрыццяў, чыстка прыложкавых дыванкоў і дарожак, мыццё падлогі, мыццё аконнага шкла і аконных пераплётаў, праціранне падаконнікаў, ачыстка аконных рам ад паперы (праклейка аконных рам паперай), замена занавесак і фіранак, уборка пылу са сцен і столі, чыстка ванны, умывальніка (ракавіны), чыстка газавай (электрычнай) пліты;
унясенне аплаты са сродкаў абслугоўваемага грамадзяніна за жыллёва-камунальныя паслугі, карыстанне жылым памяшканнем, паслугі сувязі;
дастаўка (забеспячэнне) лекавых сродкаў і вырабаў медыцынскага прызначэння;
чыстка прыдамавых дарожак ад снегу ў зімовы перыяд (для пражываючых у жылых дамах сядзібнага тыпу);
прыбіранне прыдамавой тэрыторыі з 1 красавіка да 31 кастрычніка (для пражываючых у жылых дамах сядзібнага тыпу);
аказанне дапамогі ў апрананні, зняцці адзення, пераапрананні;
аказанне дапамогі ў змене (перасціланні) пасцельнай бялізны;
аказанне дапамогі ў выкананні санітарна-гігіенічных працэдур: прычэсванне, прыняцце ванны (душа), мыццё галавы, брыццё барады і вусоў, гігіенічная апрацоўка ног і рук (стрыжка пазногцяў);
арганізацыя прагулкі на свежым паветры (да 30 хвілін);
аказанне першай дапамогі;
аказанне дапамогі ў выкананні прызначэнняў, рэкамендацый медыцынскага работніка і інш.
Грамадзянам, якім патрэбны паслугі, што не ўваходзяць у Пералік бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання, прапануем скарыстацца наступнымі паслугамі:
пасадка, праполка бульбы, скошванне бацвіння касой;
ускопванне градаў, сяўба насення і пасадка расады агародніны, праполка, паліў агарода;
касьба травы (прадстаўляецца грамадзянам, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні, адзінокім грамадзянам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і адзінокім інвалідам I і II груп);
нарыхтоўка садавіны і агародніны на зіму, збор ураджаю з пладовых дрэў і кустоў, уборка бульбы і с/г культур;
вынас пустазелля пасля ўборкі агародніны;
догляд за садовымі дрэвамі і кустамі;
мыццё з дапамогай мыючых сродкаў (дзверы, падаконнік, шафа, сталы, кніжная паліца, крэсла, сцяна, столь, электраасвятляльныя прыборы, рашотка на акно, посуд, халадзільнік унутры і звонку, ацяпляльная батарэя);
ачыстка кніг ад пылу, люстэрак, кафельнай пліткі;
навеска на кручкі карнізаў, вешалак і г. д.;
падагрэў стравы;
здача шклянога посуду;
паслугі па пераносе тарфянога брыкету, вугля і іх складзіраванні;
распілоўка, колка і складванне дроў (прадстаўляецца грамадзянам, якія знаходзяцца на надомным абслугоўванні, адзінокім грамадзянам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і адзінокім інвалідам I і II груп);
разавая ачыстка прыдамавой тэрыторыі ад снегу;
устаноўка аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка;
капіраванне дакументаў.
Аплата за дадзеныя паслугі разлічваецца згодна з калькуляцыяй.
Чакаем вас па адрасах: г. Валожын, вул. Міру, 8, каб. № 3, 5, 6, 7; г. п. Івянец, пл. Свабоды, 2. Тэлефоны: 58205, 54378, 54598, 58613, 51503.
Таццяна ЯРОТА,
загадчык аддзялення
сацыяльнай дапамогі на даму