Земельные участки выставляются на продажу через аукцион

Общество

Сярод 5 сельвыканкамаў раёна, якія маюць права на правядзенне аўкцыёнаў па продажу зямельных участкаў пад будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў, ёсць і Залескі. У мінулым годзе тут адбыліся тры аўкцыёны і прададзены 6 участкаў у вёсках Гярвелі, Сасноўцы, Гіневічы і Новы Двор. Усе набылі жыхары сталіцы. У бюджэт сельвыканкама ад продажу зямлі паступілі 28,3 мільёна рублёў, якія былі выдаткаваны на добраўпарадкаванне населеных пунктаў.

Сёлета аформлены дакументы на 9 участкаў, якія таксама будуць выстаўлены на продаж праз аўкцыёны.

Наталля ШТЭЙНЕР



Добавить комментарий