У нядзелю 17 чэрвеня на плошчы Свабоды г. Валожына з 10.00 пачнецца святочны кірмаш

ad0bd40827810197bda10f886da397c1-thumb-890x0-w

Будзе прадстаўлены багаты асартымент разнастайнай прадукцыі: агародніна, фрукты, мяса і мясныя вырабы, малочныя тавары, жывая рыба, мёд, кандытарскія і кулінарныя выпечкі. Таксама можна будзе набыць галаўныя ўборы і трыкатаж, прадукцыю майстроў народнай творчасці і рамеснікаў. Усіх наведвальнікаў чакае выдатны настрой: калектывы мастацкай самадзейнасці Валожыншчыны арганізуюць маштабную канцэртную праграму!

У сувязі з правядзеннем кірмашу для зручнасці жыхароў раёна будзе арганізаваны бясплатны падвоз грамадзян ад адміністрацыйнага будынка КСУП «Сакаўшчына-агра» (аграгарадок Сакаўшчына) і ад адміністрацыйнага будынка ААТ «Агра-Дубінское»  (аграгарадок Дубіна Баярская).

 

Адпраўленне аўтобусаў – у 10.00.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars