«Праекты ў асобах», адкрыццё экасцяжыны і наведанне ініцыятыў:

    у Валожыне прайшоў шэраг мерапрыемстваў у рамках праекта «Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН

Насычаны на падзеі дзень пачаўся прэс-турам, падчас якога журналісты наведалі некалькі аб’ектаў, створаных у раёне пад эгідай згаданага праекта. Першай на маршруце стала апі-хатка пры аграсядзібе і СФГ «Мядовая каралева».

Гэты аб’ект пабудаваны ў рамках рэалізацыі мясцовай ініцыятывы «Развіццё інфраструктуры «зялёнага» маршруту «Валожынскія гасцінцы» і ўяўляе сабой хатку, уздоўж якой стаяць вуллі. Над імі і абсталяваны спальныя месцы. Вядома ж, з засцярогай ад непасрэднага кантакту. Даследванні паказалі, што двухгадзінны сон побач з працавітымі пчолкамі замяняе паўнацэнны начны адпачынак і можа выкарыстоўвацца як дадатковая аздараўленчая тэрапія.

Чакаецца, што новы аб’ект турызму будзе прыцягваць не менш за 200 турыстаў у год.

Наступным пунктам прыпынку на маршруце стала пляцоўка для назірання за вадаплаўнымі і каляводнымі птушкамі ў натуральным асяроддзі іх пражывання, што месціцца на ўзбярэжжы Сакаўшчынскага вадасховішча. Праект «Птушка ў аб’ектыве» рэалізаваны Валожынскім сельвыканкамам, сума фінансавання з боку Еўрасаюза склала без малога 12,5 тысячы еўра. Як прафесіянальныя арнітолагі, так і аматары з ліку турыстаў і мясцовага насельніцтва цяпер з дапамогай шматлікай апаратуры атрымалі магчымасць вывучаць дзікую прыроду. Запатрабавана ініцыятыва і ў членаў клуба «Крылаты дазор», які дзейнічае на базе мясцовай установы адукацыі. Да таго ж пляцоўка з’яўляецца безбар’ернай, таму карыстаецца папулярнасцю і ў людзей з інваліднасцю.

Яшчэ адна ініцыятыва міжнароднага партнёрства рэалізавана ў міні-цэнтры бяспекі пры СШ № 2 райцэнтра. Сума фінансавання з боку ЕС склала амаль 23 тысячы еўра. Вучні школ раёна цяпер адточваюць навыкі бяспекі жыццядзейнасці на суперсучасных, аснашчаных па апошнім слове тэхнікі трэнажорах, а супрацоўнікі органаў па надзвычайных сітуацыях гадуюць сапраўды свядомае пакаленне…

У рамках дня на пляцоўцы каля фізкультурна-аздараўленчага комплексу адбылося адкрыццё перасоўнай фотавыставы «Праекты ў асобах», што на канкрэтных прыкладах дэманструе, як сумесныя з Еўрасаюзам праекты змяняюць жыццё людзей да лепшага. Перад шматлікімі наведвальнікамі-валожынцамі і гасцямі горада трымалі слова старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Бібік, намеснік старшыні райвыканкама Ігар Шакун, аўтар праекта Юлія Мацкевіч, адзін з яго герояў – старшыня ГА «Беларускае таварыства інвалідаў» Уладзімір Патапенка і іншыя. Выступоўцы падкрэслілі: зробленае аб’яднанымі сіламі акупае ўсе затраты ў шмат разоў…

Фінальным акордам дня стала ўрачыстае адкрыццё першай у Беларусі інклюзіўнай экалагічнай сцяжыны, якая размяшчаецца ў Налібоцкай пушчы. Гэта ўнікальны турыстычны аб’ект, даступны для ўсіх без выключэння катэгорый грамадства. Адзначалася, што атрыманы вопыт будзе распаўсюджаны па тэрыторыі цэлай краіны.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

праекты!!

праекты!

праекты1

праекты11

Намеснік кіраўніка праграм супрацоўніцтва Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Элгарс ОЗАЛІНШ і старшыня раённага Савета дэпутатаў Пётр Іосіфавіч БІБІК урачыста адкрылі першую ў Беларусі інклюзіўную экалагічную сцежку. А першыя наведвальнікі апрабавалі яе.

праекты2

 праекты22

Фотамастачка Юлія МАЦКЕВІЧ – аўтар выставы «Праекты ў асобах» – парадавалася поспеху сваёй работы ў валожынцаў.

праекты3 

Тая самая апі-хатка, якая прадастаўляе паслугу «сон на вуллях»

праекты4

    На пляцоўцы «Птушка ў аб’ектыве» прысутныя змаглі палюбавацца багатай фаўнай Сакаўшчынскага вадасховішча. А дапамагаў у гэтым адзін з кіраўнікоў праекта – гаспадар аграсядзібы «За масточкам» Дзмітрый НАКАНЕЧНЫ.

 праекты5

    Пра этапы рэалізацыі ініцыятывы «Бяспека дзяцей. Інавацыйныя метады навучання бяспецы жыццядзейнасці» расказаў намеснік начальніка РАНС Павел ТАРАСЕВІЧ. Пасля юныя навучэнцы прадэманстравалі на практыцы, што з дапамогай сучасных трэнажораў веды засвойваюцца куды лепш.

праекты6 

     Дырэктар Рэспубліканскага ландшафтнага заказніка «Налібоцкі» Васіль ГУРКОЎ правёў экскурсію па інклюзіўнай экалагічнай сцяжыне і даў журналістам эксклюзіўную інфармацыю.

праекты7

     Агульная працягласць першай у рэспубліцы экасцяжыны ў Налібоцкай пушчы, прыстасаванай для зручнага перамяшчэння людзей з інваліднасцю, складае 1296 метраў. Гэта замкнутая фігура ў выглядзе васьмёркі, якая праходзіць праз розныя тыпы лесу і дэманструе багацце прыроды.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars