Свята для ўсіх і кожнага

86b42c82352fec7bd32eebe79517c81a

     23 чэрвеня ў рамках святкавання Дня моладзі ў Валожыне пройдуць наступныя конкурсы: у 18.00 – маладзёжны конкурс вадзіцельскага майстэрства “Аўталэдзі-2018”, у 19.30 – дзіцячы конкурс “Міні-Міс-2018”, у 21.30 – маладзёжны конкурс “Містэр Валожын-2018”. А ў 22.00 усіх жадаючых запросіць дыскатэка.

     Для таго, каб урачыстасць прайшла прыгожа і цікава, удзельнікі павінны ведаць некаторыя патрабаванні. Так, для ўдзелу ў конкурсе “Міні-Міс-2018” запрашаюцца дзяўчынкі ва ўзросце 5-8 гадоў. Канкурсанткі павінны мець фота-партфоліа, ведаць напамяць песні і вершы, адказваць на пытанні, якія датычацца казак, музыкі, мультфільмаў. Журы ацэніць сцэнічнае майстэрства юных мадэляў, іх артыстызм і актыўнасць. Шанс перамагчы дзяўчынкі маюць у 10 намінацыях, сярод якіх “Прынцэса-2018”, “Міні-Міс – Талент-2018”, “Міні-Міс – Усмешка-2018” і інш. Усе ўдзельніцы атрымаюць дыпломы, кветкі і падарункі.

З мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, культуры, гармоніі, выхавання эстэтычнага густу задумана правядзенне конкурсу-акцыі “Містэр Валожын- 2018”. Арганізатары – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, раённы камітэт ГА “БРСМ”, Валожынскае раённае аб’яднанне прафсаюзаў.

Галоўны “Містэр” раёна будзе выбраны сярод нежанатых хлопцаў узроставай групы 16-31 год. Мерапрыемства пройдзе ў некалькі этапаў. Першы – падача заявак і фота-партфоліа. У фінальным туры будуць ацэньвацца эрудыцыя, сцэнічная культура, эстэтычны густ, пачуццё гумару, спартыўны целасклад. Юнакам патрэбна падрыхтавацца да дэфіле, расказаць пра сябе і сваё хобі, а таксама праявіць фантазію ў сваім знешнім вобразе.

Прадстаўніц прыгожай паловы чалавецтва аргкамітэт запрашае паспаборнічаць на званне “Аўталэдзі-2018”. Узроставае абмежаванне – да 31 года. Удзельніцам абавязкова неабходна мець вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі “В”, асабісты аўтамабіль любой маркі з механічнай каробкай перадач. Асобая ўмова – адсутнасць на працягу года ДТЗ, штрафаў за парушэнне Правіл дарожнага руху, знаходжанне за рулём у нецвярозым стане.

Удзельніц чакаюць наступныя выпрабаванні: 10 пытанняў тэхнічнага экзамену па Правілах дарожнага руху, прэзентацыя сябе і свайго аўтамабіля ў любым творчым жанры, выкананне элементаў “дыяганальная паркоўка”, “заезд заднім ходам у бокс”, “змейка”. Пры здачы ўсіх заданняў трэба ўкласціся ў адведзены час.

Калі вас зацікавілі конкурсы, вы маеце што сказаць і хочаце заявіць пра сябе, то станавіцеся ўдзельнікамі. Заяўкі прымаюцца да 18 чэрвеня ў аддзеле ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама (каб. 311), а таксама па электроннай пошце volideolog@mail.ru і па тэлефоне 55031.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars