Патрабуюцца фантазія і крэатыў

i

3 ліпеня ў 10.00 у райцэнтры пройдзе сямейны конкурс “Парад дзіцячых калясак”. Камерцыйныя і некамерцыйныя арганізацыі, індывідуальныя прадпрымальнікі могуць выступаць спонсарамі, назначаць спецыяльныя прызы.

Арганізатарам конкурсу з’яўляецца раённая арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын». Мэта конкурсу – павышэнне прэстыжу сям’і і магчымасць творчага самавыражэння. У дэфіле прымуць удзел тэматычна аформленыя дзіцячыя каляскі, групы падтрымкі. Журы на чале з намеснікам старшыні райвыканкама І. У. Шакуном выбера пераможцаў.

Пазмагацца запрашаюцца сем’і (бацькі, іх сваякі, група падтрымкі) з дзецьмі ва ўзросце да 3-х гадоў. Абавязковая ўмова – прысутнасць малога ў калясцы.

Заяўкі на конкурс прымаюцца да 20 чэрвеня. Электронны варыянт дасылаецца на volojintcson@tut.by, пісьмовы прымаецца па адрасе: вуліца Міру, д. 8. Дадатковая інфармацыя па тэлефоне 66349.

Для афармлення каляскі можна выкарыстоўваць любыя тэхналогіі і элементы, якія не будуць перашкаджаць руху ці ствараць нязручнасць дзіцяці. Забаронена карыстацца колючымі, рэжучымі, вострымі прадметамі, адкрытым полымем і гаручымі матэрыяламі. Усе творчыя рашэнні ажыццяўляюцца бацькамі за ўласны кошт.

Акрамя мастацкага падыходу да транспартнага сродку, вітаецца наяўнасць адпаведных касцюмаў у бацькоў, дзяцей, групы падтрымкі.

Наш кар.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars