Звычка, якая пераходзіць у хваробу

Нікацінавая залежнасць уяўляе сур’ёзную небяспеку для арганізма чалавека. Перыяд фарміравання шкоднай звычкі індывідуальны і вагаецца ад 6 месяцаў да 6 гадоў. Пасля гэтага курэнне становіцца жыццёва неабходным, і ў арганізме чалавека фарміруецца патрэба рэгулярнага ўжывання нікаціну.

Пачатковая стадыя – эпізадычнае курэнне. Фізічная залежнасць ад нікаціну адсутнічае. Цяга ўзмацняецца пры хваляванні, адмоўных эмоцыях, ужыванні алкаголю і г. д. Потым расце і дасягае піку колькасць выкуранага, пачынае фарміравацца нікацінавы абстынентны сіндром у выглядзе непрыемных адчуванняў пасля доўгага ўстрымання. У стадыі інтаксікацыі чалавек шмат курыць, абстынентны сіндром надыходзіць ужо праз 1-2 гадзіны пасля апошняй цыгарэты. Узнікаюць парушэнні розных функцый нервовай і сардэчна-сасудзістай сістэм, органаў дыхання, стрававання.

Зыходная стадыя фарміруецца пасля 15-20 гадоў пастаяннага курэння. Цяга курыць становіцца сталай і рэзка выяўленай. Праз кароткі прамежак часу ўзнікае цяжкая праява абстыненцыі, якая можа прывесці да прыступаў удушша, расстройстваў нервовай і сардэчна-сасудзістай сістэм. Наступаюць незваротныя змены ў органах.

Многія курыльшчыкі мяркуюць, што раз «шкода арганізму ўжо нанесена», то ў адмове ад курэння, магчыма, няма ніякага сэнсу. Але гэта не так.

Ужо праз 20 хвілін пасля апошняй цыгарэты арганізм пачынае працэс аднаўлення: ціск і пульс стабілізуюцца, паляпшаецца цыркуляцыя крыві, тэмпература канечнасцяў вяртаецца да нормы. Прыкладна праз 8 гадзін узровень аксіду вугляроду ў крыві падае, а колькасць кіслароду істотна павялічваецца. Праз 24 гадзіны цела функцыянуе ў практычна нармальным рэжыме. Адмова ад курэння на працягу 24 гадзін памяншае сярэднестатыстычную рызыку на сардэчны прыступ і павышае шанцы перажыць яго. Узровень аксіду вугляроду крыві канчаткова прыходзіць у норму. Слізь і таксічныя іншародныя рэчывы, назапашаныя за час шкоднай звычкі, пачынаюць выводзіцца з лёгкіх, дыхаць становіцца значна лягчэй. Нервовыя канчаткі, пашкоджаныя падчас курэння, пачынаюць аднаўляцца. Праз 72 гадзіны бранхіёлы становяцца менш напружанымі, працэс дыхання – свабодным. Памяншаецца рызыка тромбаўтварэння, згусальнасць крыві прыходзіць у норму. Праз 2-3 тыдні жыццёвая ёмістасць лёгкіх пачынае павялічвацца.

У перыяд ад 1 да 9 месяцаў устрымання здароўе прыкметна паляпшаецца. Кашаль, шум дыхання, заложанасць носа праходзяць. Аднаўленне функцыянавання дапамагае не дапусціць развіццё прастудных і інфекцыйных захворванняў. Год без нікаціну ўдвая змяншае рызыку на кардыялагічныя захворванні. Праз 5 гадоў былы курыльшчык мае ў два разы меншую рызыку памерці ад раку лёгкіх, а таксама атрымаць рак ротавай поласці, горла або стрававода. 15 гадоў без цыгарэт нармалізуюць здароўе амаль да паказчыкаў чалавека, які не курыць.

Кожны, хто хоча кінуць шкодную звычку, можа звярнуцца да ўрача-нарколага ў паліклініцы па месцы жыхарства. Спецыяліст кансультуе пацыента, дае рэкамендацыі, праводзіць дыягностыку і прызначае адэкватнае лячэнне.

Самае галоўнае, што ёсць у чалавека, – здароўе. І клапаціцца пра яго неабходна заўсёды.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars