Бляск перамог навучэнцаў ДЮСШ

У ХХХ лёгкаатлетычным прабезе «Капыльскае кальцо» першы медаль у скарбонку ДЮСШ Валожынскага раёна прынесла Крысціна Ламака, якая заняла 3-е месца на дыстанцыі 3000 м. Яшчэ чатыры медалі III ступені атрымалі нашы дзяўчынкі Надзея Каландарава, Аліна Фёдарава, Настасся Дубатоўка, Яна Шчарбачэня падчас эстафеты (100 — 200 — 300 — 400 м).

Годны вынік паказалі і нашы юнакі Валянцін Дубатоўка, Антон Бібік, Дзмітрый Каласоўскі, Данііл Выдронак, што занялі ў эстафеце 3-е месца.

капыльскае-кальцо

Навучэнка ДЮСШ Дзіяна Ліхтаровіч прыняла ўдзел у міжнародным турніры па настольным тэнісе памяці трэнераў Валерыя Маскоўкі і Віялеты Шыманскіене, які праходзіў у горадзе Йонава Рэспублікі Літва, і па выніках спаборніцтваў заняла 2-е месца ў асабістым заліку.

У Жодзіне прайшло адкрытае першынство СДЮШАР «БЕЛАЗ» па дзюдо сярод юнакоў. У выніку навучэнцы ДЮСШ Антон Рудовіч і Уладзіслаў Кулак занялі трэція месцы ў сваіх вагавых катэгорыях.

У першынстве Мінскай вобласці па дзюдо сярод юнакоў і дзяўчат 2004-2005 гадоў нараджэння, якое таксама адбылося ў Жодзіне, Лізавета Юкавец у вагавай катэгорыі да 40 кг заняла 2-е месца. У Яны Міхневіч, Кацярыны Смолік і Лізаветы Сучкевіч трэція месцы. Падрыхтаваў каманду трэнер-выкладчык В. А. Калашнікаў.

белаз   Падчас першынства Мінскай вобласці ў праграме спартакіяды ДЮСШ, СДЮШАР па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2001-2002 гадоў нараджэння двойчы 3-е месца на дыстанцыях 1500 м з перашкодамі і 800 м заняла Крысціна Ламака. 3-е месца і ў Дзіяны Лапуцкай на дыстанцыі 1500 м.

Па выніках першынства Мінскай вобласці ў праграме Cпартакіяды па лёгкай атлетыцы сярод юнакоў і дзяўчат 2003-2004 гадоў нараджэння навучэнка ДЮСШ Надзея Каландарава двойчы, на дыстанцыях 1500 м і 3000 м, заняла 3-е месца, Ксенія Каласоўская на дыстанцыі 1500 м з перашкодамі таксама стала трэцяй. 2-е месца ў Данііла Выдронка на дыстанцыі 2000 м з перашкодамі.

каландарава

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars