Палын-трава

Общество

Прапаную ўвазе чытачоў дзве сумныя народныя песні. Магчыма, каб перадаць усю горыч жаночага лёсу, у назве кожнай успамінаецца палын…

Палын-трава,

Дзе ты расла,

А я малада

Замуж пайшла.

Замуж пайшла

За пятага,

Ой, за п’яніцу

Праклятага.

Я й малада

Усю ночачку не спала,

Міленькага

З дарожанькі чакала.

Мой міленькі

Вярнуўся позна,

Параскідаў

Падушачкі розна.

Прапіў каня

Варанога,

А й да сам пайшоў

Па другога.

ОЙ, ПАЛЫН-ТРАВА

Ой, палын-трава,

Трава горкая,

Мая долечка

Яшчэ горшая.

Пабіў, пакараў

Мяне свёкар мой,

На вуліцу выйшаў,

Выхваляецца.

Добра біць, караць,

Чужое дзіця.

Чужое дзіця не спрачаецца,

Толькі слёзкамі заліваецца.

Софія КАВЯЗА,

жыхарка Валожына.



Добавить комментарий