Змагацца за жыццё і… перамагаць

замагацца-за

Жыхар Валожыншчыны Дзяніс Сяргеевіч БУДЗІЛА два гады таму скончыў Маладзечанскі медыцынскі каледж. Згодна з запісам у дыпломе ён – фельчар-акушэр, памочнік урача па амбулаторна-паліклінічнай дапамозе. У прафесіі юнак яшчэ нядаўна, але ўжо з упэўненасцю сцвярджае: лячэбная справа – справа на ўсё жыццё.

Вопыт, набыты за час працы ў аддзяленні хуткай дапамогі, малады спецыяліст называе каштоўным і шчыра ўдзячны калектыву, што стаў для яго сваім. Настаўнікамі ў адказнай справе, у якой кошт памылкі – чалавечае жыццё, лічыць загадчыка аддзялення Іллю Алегавіча Дэмбіцкага, вопытнага калегу Мікалая Іванавіча Сінькевіча. Улюбёны ў медыцыну малады спецыяліст старанна спасцігае азы прафесіі, пастаянна працуе над павышэннем узроўню ведаў і навыкаў. Таму ад прапановы сумяшчаць асноўную работу з падпрацоўкай у бадай самай складанай структуры райбальніцы – аддзяленні анестэзіялогіі і рэанімацыі, не адмовіўся. Ён шчыра захапляецца кампетэнтнасцю і выдатнай інтуіцыяй урача-рэаніматолага, загадчыка аддзялення Ігара Анатольевіча Скурановіча, кваліфікацыяй і адказнасцю медыцынскіх сясцёр.

У свой час выпускнік Івянецкай школы паўстаў перад выбарам: медыцына ці творчасць. У дзіцячай школе мастацтваў асвойваў ігру на духавых інструментах – флейце, жалейцы, дудзе, быў удзельнікам гуртоў “Польскія квяты”, “Рарог”. Жаданне пазбаўляць людзей ад пакут перамагло. Дзяніс Сяргеевіч паспеў сутыкнуцца з даволі складанымі сітуацыямі, падчас якіх даводзілася імгненна прымаць адказныя рашэнні, але ніводнага разу не пашкадаваў, што зрабіў крок у бок медыцыны. Наперадзе ў яго доўгі прафесійны шлях. Магчыма, таленавіты хлопец захоча прадоўжыць адукацыю. Галоўнае, каб назаўсёды захаваў у сэрцы спагаду да тых, дзеля каго, нягледзячы на надвор’е і час сутак, імчыць на машыне хуткай дапамогі, каб чарговы раз змагацца за жыццё і… перамагаць.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Фота Настассі ЛЯВІНСКАЙ

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars