«Менестрэлі» ў Доме Масквы

У Мінску прайшоў V Міжнародны літаратурны форум «Славянская ліра-2018». Арганізатарамі мерапрыемства сталі Беларускі літаратурны саюз «Полацкая галіна», Пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь, Прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Рэспубліцы Беларусь і Маскоўскі цэнтр міжнароднага супрацоўніцтва.

На працягу чатырох дзён работы форуму яго ўдзельнікі і госці знаходзіліся ў атмасферы літаратурных спаборніцтваў і чытанняў, майстар-класаў, аўтарскіх вечароў і прэзентацый літаратурных праектаў, навукова-асветніцкіх канферэнцый, прэзентацый кніг і СМІ, кніжнай выставы з аўтограф-сесіямі.

Падсумаваў работу форуму канцэрт-узнагароджанне лаўрэатаў з удзелам танцавальных, інструментальных і вакальных калектываў. Ансамблю «Менестрэлі» Ракаўскай дзіцячай школы мастацтваў выпаў гонар адкрыць гала-канцэрт у Доме Масквы гукамі «Паладіа» Джэнкінса і «Малітвы» памяці Марка Шагала беларускага кампазітара Уладзіміра Гінько.

На заканчэнні цырымоніі ўзнагароджання кіраўніку ансамбля Кацярыне Дварэцкай была ўручана Падзяка за яркае выступленне, артыстызм і высокі ўзровень музычнай падрыхтоўкі калектыву. Падзякай за ўклад і актыўны ўдзел у працы літаратурнага форуму быў адзначаны аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Арганізатары форуму выказалі спадзяванне на далейшае супрацоўніцтва.

Наш кар.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars