Канікулы – без трагедый!

      Па ініцыятыве Міністэрства па надзвычайных сітуацыях стартавала рэспубліканская акцыя “Канікулы без дыму і агню”. Лета – час, калі многія дзеці адпраўляюцца ў аздараўленчыя лагеры, адпачываюць у дзядуляў і бабуль, знаходзяцца на вуліцы. Задача бацькоў і ўсіх дарослых зрабіць так, каб гэтыя дні прайшлі бяспечна, каб здароўю і, галоўнае, жыццю хлопчыкаў і дзяўчынак нічога не пагражала.

Для таго, каб ваш сын ці дачка не трапілі ў нестандартную сітуацыю, неабходна напамінаць пра магчымыя небяспекі. Карысныя веды можна папоўніць. На працягу трох летніх месяцаў актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі выратавальнікаў-пажарных, студэнты і таварыства выратавання на водах будуць навучаць і дзяцей, і дарослых.

У месцах масавага адпачынку непаўналетніх арганізуюцца віктарыны, конкурсы, квесты і іншыя запамінальныя мерапрыемствы. Разам з выратавальнікамі адпачываючым будзе цікава ўспомніць правілы бяспекі, герояў мультсерыяла “Чароўная кніга”.

З уласнай практыкі выратавальнікі ведаюць, што бяда не здарыцца, калі малышы не адны, калі побач з імі – дарослыя людзі. Правядзенне агульнага адпачынку, вольнага часу, выхадных павінна планавацца загадзя, як і меры перасцярогі.

Наш раён ужо далучыўся да акцыі. Выхавацелі, настаўнікі, грамадскія актывісты расказваюць дзецям, як паводзіць сябе ў лесе, на вадаёмах. У гульнявой форме разбіраюць, як не трапіць у непрадбачаную сітуацыю.

Работнікі раённага аддзялення па надзвычайных сітуацыях наведалі некалькі аздараўленчых лагераў. Адным з першых у гэтым маршруце аказаўся лагер з дзённым знаходжаннем на базе ДУА “Гімназія № 1 г. Валожына”. Гімназісты расказалі, што ім тут вельмі падабаецца бавіць свой вольны час. Кожны дзень прыносіць новыя падзеі, разнастайныя цікавыя заняткі.

Прыемна, што і пазнавальна-гульнявую праграму, падрыхтаваную выратавальнікамі, наведвальнікі лагера прынялі “на ўра”. Асабліва захапляльнымі аказаліся спаборніцтвы на стадыёне. Згодна з правіламі гульні, хлопчыкі і дзяўчынкі наперабой выклікалі дапамогу, выязджалі на пажар, тушылі полымя. Кожны стараўся паказаць рэкорд хуткасці і спрыт.

Не менш эмоцый выклікала і дэманстрацыя пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі, абсталявання. Усім без выключэння хацелася далучыцца да воднай феерыі. На памяць члены каманд-удзельніц атрымалі наглядныя дапаможнікі па здаровым ладзе жыцця і правілах бяспекі.

канікулы1

канікулы2

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars