Сухое, цёплае надвор’е заўсёды прымушае пажарную службу быць асабліва пільнымі

Рэдка які тыдзень не падкідвае непрыемныя сюрпрызы ў выглядзе ўзгарання лесу ці прыватнай маёмасці.

12 мая па вуліцы Кастрычніцкай у райцэнтры гарэў жылы дом. Агонь нанёс значныя пашкоджанні, але распаўсюдзіцца яму не далі зладжаныя дзеянні работнікаў МНС. На наступны дзень трывожны званок раздаўся з вёскі Кражына – там полымя ахапіла вагон-бытоўку. 27 мая ачаг узгарання быў зафіксаваны ў дачным кааператыве “Трайнік”, што каля Туркаўшчыны.

З-за свавольства дзяцей з агнём на тэрыторыі Ракаўскага сельсавета знішчана гаспадарчая пабудова. Згарэў хлеў і ў Вайганах.

Нягледзячы на тое, што выратавальнікі ва ўсіх выпадках дзейнічалі хутка і прафесіянальна, агонь паспеў нанесці значны матэрыяльны ўрон усім пацярпелым.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars