Добры зачын на плённае партнёрства

Міждзяржаўнае супрацоўніцтва – тэма, якая ў нашым раёне актыўна распрацоўваецца. Чарговым вітком гэтай справы стала сустрэча старшыні райвыканкама Мікалая Анатольевіча АСТРЭЙКІ з польскай дэлегацыяй, куды ўвайшлі кіраўнікі некалькіх адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак суседняй краіны, прадстаўнікі бінес-колаў, вытворцы сельскагаспадарчай прадукцыі, пастаўшчыкі агародніны і фруктаў, у тым ліку і на беларускія рынкі.

Гэты візіт можна назваць пробным для прадстаўнікоў дзяржавы-суседкі. Валожыншчыну яны наведалі і з дзелавымі, і з турыстычнымі мэтамі. У час перагавораў М. А. Астрэйка зрабіў гасцям шэраг цікавых дзелавых прапаноў. «Валожыншчына гатова на выгадных умовах прадаставіць інвестыцыйныя пляцоўкі ў выглядзе невыкарыстоўваемых будынкаў і прылеглых да іх тэрыторый, – заявіў кіраўнік раёна. – Варта дэталёва прапрацаваць пытанне аб наладжванні вытворчасці вашай прадукцыі тут, на месцы».

Увогуле ж, праграма візіту польскай дэлегацыі была насычанай. Напачатку госці раёна зрабілі прыпынак на аграсядзібе «Налібоцкія васількі». Таксама дэлегаты завіталі ў сталіцу, а затым сустрэліся з фермерамі Валожыншчыны на базе гаспадаркі «Дзіўны сад», дзе абмяняліся вопытам і, што галоўнае, завялі новыя знаёмствы са стратэгічнымі планамі на магчымае далейшае цеснае і плённае супрацоўніцтва.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars