Цэнтральнай тэмай размовы з сенатарам стаў рамонт у інтэрнаце

     Чарговы прыём грамадзян, які правёў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мікалай Вячаслававіч Радаман, завяршыўся прамым даручэннем сенатара адказным службам выехаць у інтэрнат па вуліцы Міру райцэнтра і акрэсліць графік правядзення работ па паляпшэнні бытавых умоў яго жыхароў.

Гісторыя пачалася з калектыўнага звароту насельнікаў установы часовага пражывання, якія паскардзіліся на тое, што «аплата наймадаўцам (РУП «Валожынскі жылкамунгас». Заўвага аўтара) спраўна бярэцца, а ніякі рамонт не праводзіцца». Крытычныя патрабаванні людзей, у асноўным, тычыліся прывядзення ў парадак лесвічных прыступак на ганку, акон у жылых памяшканнях і месцах грамадскага карыстання, паляпшэння знешняга выгляду калідораў.

У той самы дзень быў вызначаны састаў спецыяльнай камісіі, куды ўвайшлі прадстаўнікі дэпутацкага корпусу раёна, а таксама адказныя асобы з райвыканкама і арганізацыі-ўладальніка інтэрната. Па выніках сустрэчы з жыхарамі і праведзенага агляду будынка быў выпрацаваны план выканання работ з агульным каштарысам у 5725,8 рубля. Згодна з ім, РУП «Валожынскі жылкамунгас» да канца бягучага месяца абавязаўся ліквідаваць выбоіны і трэшчыны на ганку, а таксама ўмацаваць (у пэўных месцах – замяніць) аконныя налічнікі і прытворныя планкі, замяніць непрыгодныя для далейшай эксплуатацыі штапікі. У ліпені запланавана прамыўка батарэй ацяплення і замена разбітага шкла ў некаторых вокнах. А вось з кастрычніка па лістапад пройдзе куды больш маштабная работа. У гэты перыяд наймадаўца зоймецца рамонтам і заменай пакрыцця падлогі пад’ездаў і калідораў агульнай плошчай 180 квадратных метраў.

Ацэньваць апісаную сітуацыю можна па-рознаму. Хтосьці паспачувае жыхарам і парадуецца, што іх праблемы, хоць і паступова, але нарэшце пачнуць вырашацца. І будзе, вядома ж, мець рацыю. Аднак і абвінавачваць арганізацыю-ўладальніка  ў абыякавасці да выканання сваіх абавязкаў спяшаць не варта. Інтэрнат трапіў ва ўласнасць да жылкамунгаса ў 2014 годзе. З таго часу на будаўніча-мантажныя работы па паляпшэнні бытавых умоў у гэтым будынку прадпрыемства выдаткавала без малога 44,4 тысячы рублёў пры тым, што ад жыхароў атрымала 5220 рублёў аплаты за тэхнічнае абслугоўванне, 5021 рубель адлічэнняў на капрамонт і 6088 рублёў платы за карыстанне памяшканнямі. Адчувальная розніца гэтых сум, узятая на сябе ЖКГ, лягла ў аснову замен сістэм водазабеспячэння і каналізацыі, рамонту сетак электразабеспячэння і пажарнай сігналізацыі, тынкоўку адкосаў і афарбоўку лесвічных маршаў, упарадкаванне душавога пакою, устаноўку электрапліт, разетак, сантэхнічныя і іншыя работы.

Жыхарам інтэрната таксама трэба разумець, што, згодна з дзеючым заканадаўствам, наймадаўца папросту не мае права «пагашаць» усе выстаўленыя насельнікамі патрабаванні за бюджэтныя грошы або ўласны кошт. Напрыклад, рамонт унутры жылых памяшканняў увогуле з’яўляецца прамым абавязкам саміх наймальнікаў.

Сяргей САДОЎСКІ,

фота аўтара

цэнтральнай-тэмай

цэнтральнай-тэмай2

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars