Адкрыты дыялог «Праца непаўналетняга»

У Валожынскім сельскагаспадарчым прафесійным ліцэі нядаўна прайшоў адкрыты дыялог «Праца непаўналетняга», прысвечаны тэрміноваму летняму падзаработку моладзі. Начальнік Маладзечанскага міжраённага аддзела Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі Дзяніс Мікалаевіч Тамашоў, загадчык сектара працоўных зносін Валожынскага райвыканкама Генадзь Міхайлавіч Траскевіч і першы сакратар РК БРСМ Юлія Фёдараўна Лагуціна распавялі прысутным пра парадак працаўладкавання, растлумачылі нюансы, якія тычацца аховы працы і здароўя, заработнай платы. Удзельнікі – хлопцы з сельскагаспадарчага і экалагічнага атрадаў БРСМ – актыўна падтрымлівалі размову і задавалі пытанні спікерам. Сустрэча атрымалася карыснай і інфарматыўнай.

Настасся ЛЯВІНСКАЯ,

фота аўтара

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars