Будет открыт комплексный приёмный пункт

Общество

Доўгі час на тэрыторыі сельсавета не было стацыянарнага пункта камбіната бытавога абслугоўвання. Два разы ў месяц практыкавалася выязная форма абслугоўвання. І вось нарэшце падабрана памяшканне, узгоднена з усімі зацікаўленымі бакамі. Адміністрацыя РКБА пралічыла, што для прывядзення будучага комплекснага прыёмнага пункта ў належны выгляд спатрэбіцца прыкладна каля 30 мільёнаў рублёў.

Размесціцца КПП на першым паверсе ў адміністрацыйным будынку ААТ “Пугачы”. Будуць абсталяваны некалькі пакояў для работы прыёмшчыцы заказаў, продажу гатовай прадукцыі, а таксама рабочае месца цырульніка. Для “рытуалкі” адведзена месца ў падвальным памяшканні.

Наталля ШТЭЙНЕР.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *