В ОАО «Пугачи» поступила новая зерносушилка

Общество

У ААТ “Пугачы” падчас жніва працавалі дзве зернесушылкі – “КЗС-25” у Гіневічах на дровах і “КЗС-20” у Пугачах на прыродным газе. Абедзве маральна ўстарэлыя па сваіх параметрах, маглі дапрацоўваць усяго да 10 тон збожжа ў гадзіну.

Сёлета ўсё зменіцца. У гаспадарку паступіла новая зернесушылка “КЗС-40 ШГ” магутнасцю 40 тон у гадзіну. Аналагічная ўжо адпрацавала летась ва УП “Івянецкая крыніца” і добра сябе зарэкамендавала. З дазволу Міністэрства эканомікі працаваць яна будзе на прыродным газе. Месца для новай сушылкі вызначана каля зернясклада ў Пугачах. З ДУП “Валожынскае ПМС” заключаны дагавор на ўстаноўку.

Наталля ШТЭЙНЕР.



Добавить комментарий