Назначэннi

     З 21 чэрвеня загадчыкам сектара жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама працуе Таццяна Уладзіміраўна ЗАНЯМОНЕЦ.

Нарадзілася ў вёсцы Даўбені, у 1999 годзе закончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, а ў 2017-м – Рэспубліканскі інстытут прафесіянальнай адукацыі.

Працоўную дзейнасць пачынала настаўнікам у СШ № 2 г. Валожына, затым стала вядучым спецыялістам аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама. Была вядучым спецыялістам сектара інфармацыйных тэхналогій «адно акно», галоўным спецыялістам землеўпарадкавальнай службы райвыканкама. З 2013 па 2018 год, да моманту назначэння на сённяшнюю пасаду, працавала ў сектары архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама.

Занямонец

 

     З 12 чэрвеня на пасаду дырэктара ДП «УКБ Валожынскага раёна» назначаны Ігар Валер’евіч РАНЦЭВІЧ.

Нарадзіўся ў Салігорску. У 2002 годзе закончыў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Пасля вучобы працаваў у ААТ «Будтрансгаз», вядучым інжынерам РУП «Трэст № 26 Жалезабетонмантаж». Быў начальнікам участка ЗАТ «Трэст БелПСП-буд Плюс», дырэктарам ПСУП «Рэмсол», дырэктарам ТАА «ПМК-Будсэрвіс». З красавіка бягучага года працаваў галоўным інжынерам ДП «УКБ Валожынскага раёна».

Ранцэвіч

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars