Летняя ночка купальская

     У ноч з 23 на 24 чэрвеня ў гарадскім пасёлку Івянец адгулялі Купалле. Кожны год мясцовыя жыхары адзначаюць свята, прысвечанае летняму сонцастаянню, весела, з запалам і з душой. Праграму мерапрыемства рыхтуюць работнікі Дома культуры, і з кожным разам яна становіцца ўсё цікавей.

Святочнае дзейства прайшло на пляцоўцы каля Дома культуры, недалёка ад возера, там жа размясціўся і невялікі кірмаш, дзе можна было купіць сувеніры ці пачаставацца шашлыкамі. Купальскае вогнішча запрасілі запаліць спартсмена Аркадзя Шыкуця, які абараняў гонар нашай краіны на Паралімпійскіх гульнях-2018. Прысутныя змагаліся ў спаборніцтвах, забаўляліся, плялі вянкі.

Прайшоў конкурс на лепшы падворак, пераможцы атрымалі жартоўныя прызы  – палівачкі і мяцёлкі.  Журы было складана выбраць, івянчане ўмеюць упрыгожыць свае ўчасткі і трымаць іх у чысціні і парадку. Традыцыйныя пошукі папараць-кветкі ў гэтым годзе былі надта незвычайнымі, бо ніхто не мог падумаць, што ёй акажацца дзяўчынка, знайшлі аж у гадзіну ночы. Гучалі песні – і народныя, і эстрадныя. Галоўныя персанажы тэатралізаванай праграмы – багіні агню, вады і зеляніны – распавядалі пра абрады і традыцыі нашых продкаў. Танцавальнымі нумарамі парадавалі як дарослыя, так і дзеці – удзельнікі харэаграфічных гурткоў. Завяршылася Купалле дыскатэкай для моладзі і дарослых на вуліцы. Нават дождж не сапсаваў свята: гасцей было шмат і ніхто не спалохаўся дрэннага надвор’я.

 

Настасся ЛЯВІНСКАЯ

летняя

летняя2

летняя3

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars