З ліпеня – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Свята горада Валожына!

Общество

Шаноўныя валожынцы і госці нашага краю!

     Шчыра віншую ўсіх з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і святам горада Валожына!

    3 ліпеня – сімвал адзінства нашага грамадства, міру і стабільнасці, мужнасці і гераізму, пераемнасці пакаленняў, павагі традыцый, які дазваляе зберагчы і прымножыць усё добрае і каштоўнае, назапашанае старэйшымі пакаленнямі дзеля будучыні. У многім дзякуючы іх і вашай, дарагія валожынцы, стваральнай працы, актыўнай грамадзянскай пазіцыі, краіна набыла статус моцнай, незалежнай дзяржавы.

    У гэты сапраўды святы для кожнага дзень мы з асаблівай цеплынёй успамінаем сваіх землякоў, якія гераічна змагаліся на франтах Вялікай Перамогі, у партызанскіх атрадах, самааддана працавалі ў тыле. І наш доўг – памятаць, што сёння мы жывём, працуем, гадуем дзяцей і будуем сваю будучыню ў незалежнай суверэннай краіне, дзякуючы мужнасці і доблесці бацькоў, дзядоў і прадзедаў.

    Гонар і слава дарагім ветэранам! Няхай іх подзвіг служэння Радзіме заўсёды з’яўляецца прыкладам для ўсіх пакаленняў беларусаў.

    Жадаю моцнага здароўя, міру і дабрабыту.

    Са святам вас!

 

Мікалай Анатольевіч АСТРЭЙКА,

старшыня раённага выканаўчага камітэта

 

 

Паважаныя жыхары Валожыншчыны!

    Сардэчна віншуем вас з галоўным дзяржаўным святам – Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і чарговай гадавінай вызвалення нашай Радзімы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

У жыцці кожнага народа ёсць лёсавызначальныя дні і падзеі, якія становяцца кропкай адліку новага этапу ў гісторыі дзяржавы і выклікаюць найвышэйшы духоўны ўздым і яднанне ўсіх грамадзян. Для Беларусі такой вяхой з’яўляецца вызваленне яе ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Менавіта гэта дата па волі беларускага народа стала Днём Незалежнасці – галоўным святам дзяржаўнасці, святам усіх, каму дарагія і зразумелыя нашы агульныя каштоўнасці: гонар за краіну, любоў да сваёй зямлі, сям’і, родных.

Нізкі паклон франтавікам і работнікам тылу, што змагаліся з ненавісным ворагам. Дзякуй усім, хто годна працягвае гераічныя традыцыі ваеннага пакалення, прымнажае славу роднага краю працоўнымі і маральнымі подзвігамі.

У гэты светлы і радасны дзень жадаем усім моцнага здароўя, вялікага шчасця, міру, згоды і дабрабыту! Няхай квітнее наша Беларусь!

І. С. Маркевіч,

дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь шостага склікання,

М. В. Радаман,

член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь шостага склікання



Добавить комментарий