Пісьмо з фронту

Выпадак… Як часта здараецца, што менавіта ён спрыяе знаёмству з цікавымі людзьмі, іх незвычайнымі гісторыямі. Так склалася і ў маіх адносінах з жыхаркай Валожына Ірынай Аляксееўнай Балдоўскай.

Гэта мілая, прыемная жанчына зайшла па справах у аддзел рэкламы нашай газеты, мы разгаварыліся. У нейкі момант закранулі тэму зносін між людзьмі. Разам пашкадавалі, што зараз усе некуды спяшаюцца, не размаўляюць адзін з адным, у лепшым выпадку – кароткі тэлефонны дыялог, SMS ці паведамленне ў сацыяльных сетках. Лісты, калі і пішуцца, то толькі электронныя. Я ж нагадала трапны выраз гераіні фільма “Прыходзь на мяне паглядзець”. “Калі б у акопах былі тэлефоны, што б засталося мне ад Пеці?” – сказала жанчына, якая ўсё жыццё зберагала лісты мужа-франтавіка, іх бясконцае перачытванне давала ёй сілы жыць.

Вось тут новая знаёмая і прызналася, што яе матуля гэтак жа карпатліва захоўвае ліст свайго бацькі – дзядулі Ірыны. Незвычайнасць пажаўцелага трохвугольніка ў тым, што ваенны лётчык-знішчальнік пісаў свае паведамленні з фронту ў вершаванай форме. Баявы афіцэр, камуніст свята верыў у будучую Перамогу і старанна дзяліўся сваёй верай з роднымі – любай жонкай і маленькімі дочкамі.

 

Здравствуй, далекая моя жена Поля,

Дорогая мне, как жизнь сама…

Кланяюсь тебе и обнимаю

В первых строчках этого письма.

Жена… Знаю, ты утомилась и скучала,

Горькою тревогою полна.

О, не надо, нет, не надо плакать!

Знай, что если долго не пишу,

Это значит, я иду на Запад,

Это значит, я к тебе спешу.

С каждой новой пройденной верстою,

С каждым новым взятым городком

Ближе миг свидания с тобою,

Ближе мир и ты – родимый дом.

И одной мечтой живут солдаты, офицеры –

Поскорей захватчиков изгнать,

Дорогая, мы идем на Запад,

Ты прости, нам некогда писать…

Поля, если долго вновь письма не будет,

Не отчаивайся, не скучай,

А родне, друзьям, знакомым людям

«Он идет на Запад» отвечай…

 

 

Недасканалыя з пункту гледжання паэзіі радкі мяне асабіста ўразілі да глыбіні душы. Гэта ж як патрэбна любіць, як адчуваць, каб дзесьці між вылетамі, кожны з якіх можа стаць апошнім, так шчыра і пранікнёна выказваць свае думкі, сваю любоў, падбадзёрваць і дарыць надзею!

Родам Іван Цімафеевіч Грэчкін быў з Растоўскай вобласці. Яшчэ да вайны скончыў лётнае вучылішча, ажаніўся. Пасля нападзення Германіі на СССР прайшоў падрыхтоўку ў Чкалаўскім авіяцыйным вучылішчы, дзе асвоіў навыкі палётаў на самалётах-штурмавіках, быў кантужаны. На шчасце, абяцанні свае стрымаў – да каханай жонкі і дачок Ніны і Светы вярнуўся жывым. У сям’і нарадзіўся сын Юрый. Родныя захоўваюць мноства ўзнагарод баявога бацькі і дзядулі – два ордэны Чырвонага Сцяга, ордэн Леніна, ордэн Славы, два медалі “За адвагу”, іншыя рарытэты, сярод якіх – форма і імянны корцік.

Лётчык-ветэран пасля Перамогі быў накіраваны ў часць, што размяшчалася ў Бабруйску, там разам з жонкай яны і прыжыліся, там знайші апошні прытулак. Іх старэйшая дачка, якой любячы бацька напрыканцы свайго ліста перадае прывітанне, жыве ў нашым горадзе. Дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў для гэтай жанчыны і яе родных – святы.

Паважаная Ніна Іванаўна! Дзякуй за магчымаць дакрануцца да дарагой Вам рэліквіі. Упэўнена, да маіх слоў далучацца ўсе нашы чытачы. На Валожыншчыне ўмеюць з павагай ставіцца да памяці аб героях-выратавальніках. Магчыма, ліст Вашага бацькі стане прыкладам сапраўднага кахання і служэння Айчыне для нашай моладзі.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

пісьмо-з-фронту

пісьмо-з-фронту2

пісьмо-з-фронту3

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars