На жалезных конях

На-жалезных-конях-2

Падчас Свята горада аматары тэхнікі безумоўна ацанілі ўдзел у праграме прадстаўнікоў мотатаварыства “Brotherhood Double X 424”.  24 байкеры з Валожына і Івянца на сваіх двухколавых “жалезных конях” (былі тут і два квадрацыклы) праехалі ў святочнай калоне, а пасля па вуліцах Валожына.

Як адзначыў старшыня таварыства, уладальнік “Сузукі” Сяргей Наумовіч, байкер – гэта не прафесія і нават не хобі, гэта – лад жыцця. Менавіта таму прыходзяць у суполку і на гады застаюцца яе членамі толькі па-сапраўднаму аддадзеныя людзі. Большасць з іх – мужчыны, але ёсць сярод людзей у чорных скураных касцюмах і дзяўчаты. Прадпрымальнік з райцэнтра Сяргей Пракаповіч мотатэхнікай займаецца з юнацтва. Сёння на сваёй “Хондзе” ён стараецца не прапусціць ніводнага мерапрыемства, дзе збіраюцца аднадумцы. Самаму старэйшаму ўдзельніку таварыства 56 гадоў, гэта Анатоль Карпенка. Заўсёды побач з ім сын, таксама Анатоль. Не адмаўляецца праехаць “з ветрыкам” і іх любімая жанчына – жонка і маці.

Валожынскія байкеры прымаюць удзел у мностве фестываляў, у тым ліку і патрыятычнага кірунку, шмат падарожнічаюць. Яны – заўзятыя падарожнікі, аб’ехалі ўсю Беларусь, шмат вандровак здзейснілі ва Украіну, Расію, Каўказ. Наперадзе – мноства планаў. Безумоўна, не кожны з нас зразумее такую апантанасць тэхнікай і хуткасцю, але ж 3 ліпеня цяжка было застацца раўнадушнымі, калі святочная прастора напоўнілася рокатам матораў, і яркая калона магутных машын, упрыгожаная флагамі, заехала на плошчу. Байкеры, што называецца, сарвалі сапраўдны шквал апладысментаў.

Валянціна КРАЎНЕВІЧ

Фота аўтара і Віталя МЫШЛЁНА

На-жалезных-конях-1

На-жалезных-конях-2

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars