Ушаноўвалі прафесіяналаў

У мінулую суботу Валожынскае райспажыўтаварыства адзначыла сваё прафесіянальнае свята. На ўрачыстасць, прымеркаваную да Дня кааперацыі Рэспублікі Беларусь, Міжнароднага дня кааперацыі і 80-годдзя Мінскага аблспажыўсаюза, ва ўтульнай зале раённага Цэнтра культуры сабраліся лепшыя работнікі галіны, а таксама ветэраны працы.

Першым слова для віншавання ўзяў старшыня праўлення райспажыўтаварыства В. У. Бітэль. З удзячнасцю ён успомніў тых ветэранаў працы, што ўнеслі неацэнны ўклад у станаўленне і росквіт арганізацыі. Гэта былыя кіраўнікі райспажыўтаварыства У. А. Вайцяхоўскі і Ф. У. Паляшчук, менавіта пры іх была створана асноўная матэрыяльна-тэхнічная база, А. А. Петыш, якая вывела грамадскае харчаванне раёна ў лідары, старшыня Івянецкага сельпо Н. І. Захарэвіч, Валожынскага – В. Д. Грыбоўская і інш. Валерый Уладзіміравіч адзначыў, што сёння вельмі важна зберагчы створаны гэтымі людзьмі патэнцыял.Старшыня ўзгадаў цяперашніх працаўнікоў, якія маюць заслужаныя ўзнагароды. У першую чаргу гэта Т. У. Дашко і Л. І. Вяршыцкая, іх праца адзначана знакам “Выдатнік спажывецкай кааперацыі”. Сярод супрацоўнікаў ёсць узнагароджаныя нагруднымі знакамі “30 і 40 гадоў працоўнай дзейнасці ў спажывецкай кааперацыі”. Між іншым, падчас мерапрыемства нагрудны знак “50 гадоў працоўнай дзейнасці ў спажывецкай кааперацыі” атрымала  нарыхтоўшчык прадуктаў і сыравіны 6-га разраду М. М. Юхневіч. Словы падзякі В. У. Бітэль выказаў маладым спецыялістам, якія сваімі новымі поглядамі і падыходамі ўносяць уклад у развіццё спажывецкай кааперацыі раёна. Валерый Уладзіміравіч яшчэ раз напомніў, што поспех у многім вызначаецца ўменнем працаваць адказна, з поўнай аддачай выконваць ускладзеныя абавязкі, знаходзіць новыя рашэнні штодзённых задач, вопытам працаўнікоў і іх высокім прафесіяналізмам. Ён пажадаў усім аптымізму і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, шчасця і дабрабыту, стабільнасці і росквіту.

На ўрачыстасці граматамі і грашовымі падарункамі былі адзначаны лепшыя работнікі сфер гандлю, грамадскага харчавання, прамысловасці, транспарту, бухгалтэрыі і інш. Ганаровымі граматамі аблспажыўсаюза ўзнагароджаны прадавец 6-га разраду магазіна № 126 вёскі Проўжалы М. М. Паплаўская і начальнік цэха аддзела прамысловасці Т. А. Гевель. Граматы аблспажыўсаюза атрымалі прадавец 6-га разраду аўтамагазіна № 9 А. І. Жук, повар 5-га разраду Г. В. Каранік і майстар-кандытар Л. В. Саевіч.

Не паскупілася на ўзнагароды і райспажыўтаварыства. Ганаровай граматай праўлення і прафкама адзначана праца прадаўца 6-га разраду магазіна № 195 вёскі Пяршаі Л. А. Гушча. Граматы былі ўручаны прадаўцам 6-га разраду магазінаў № 20 вёскі Вішнева Г. Ф. Лаўнікевіч, № 15 вёскі Падбярэззе В. В. Трус, № 2 вёскі Багданава Т. В. Бітэль, галоўнаму бухгалтару ўнітарнага прадпрыемства “Валожынгандаль” І. М. Бацян, аператару ЭВМ аддзела інвентарызацыйнай работы А. Л. Саку. Падзякі аб’яўлены прадаўцам 6-га разраду ўнівермага Валожына Ж. М. Шаўлюк, магазіна “Мерыдыян” А. М. Піраговай, прадаўцу 5-га разраду магазіна № 5 вёскі Вайганы І. Д. Корзан, повару сталовай № 2 Л. Г. Часноўскай, повару 5-га разраду кафэ “XXI стагоддзе” М. І. Трэцьякевіч, пекару-майстру аддзела прамысловасці Н. І. Наквас, кладаўшчыку склада гатовай прадукцыі Т. І. Тышкевіч, швачцы І. І. Барахоўскай, аператару газавай кацельні А. І. Янушкевічу, вадзіцелям транспартнага аддзела Г. М. Лінкевічу, Д. Г. Лінкевічу, У. В. Бажко, В. І. Княжэвічу, аператару ЭВМ М. С. Шут, вядучаму эканамісту па цэнах І. І. Качалка, старшаму аператару ЭВМ Ж. М. Кашкан.

Кветкі і салодкія падарункі з рук сваіх калег атрымалі ветэраны працы.

Цудоўную канцэртную праграму работнікам райспажыўтаварыства падарылі самадзейныя артысты і работнікі раённага Цэнтра культуры.

Анжэла РАДЫНА

Фота Віталя МЫШЛЁНА

Ушаноўвалі-прафесіяналаў-1

Ушаноўвалі-прафесіяналаў-2

Ушаноўвалі-прафесіяналаў-3

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars