Аб змяненні работы вадзіцельскай камісіі

З  7 ліпеня 2018 года дадатковая вадзіцельская камісія будзе праводзіцца кожную першую суботу месяца з 9.00 да 11.00 па папярэднім запісе ў рэгістратуры па нумары 55-7-33.

Пералік дакументаў, неабходных для праходжання камісіі:

  1. Пашпарт (від на жыхарства);
  2. Ваенны білет (прыпісное пасведчанне) для мужчын;
  3. 2 фатаграфіі 3х4 (не больш як гадавой даўнасці);
  4. Акуляры і рэцэпт на акуляры для далечыні або даведка на нашэнне кантактных лінзаў;
  5. Даведка аб адсутнасці псіхіятрычнага і наркалагічнага ўліку па месцы прапіскі (неабходна ўзяць загадзя);
  6. Пацыентам, якія знаходзяцца на дыспансерным уліку ў кардыёлага і эндакрынолага, неабходна медыцынская даведка аб стане здароўя з допускам да кіравання транспартнымі сродкамі;
  7. Каб прайсці ўрача-тэрапеўта, абавязкова прадастаўляць даныя аб флюараграфіі, для жанчын – агляд акушэра-гінеколага або пройдзены аглядны кабінет;
  8. Павінна быць праведзена аплата ў касе райпаліклінікі.

Асобам, якія раней не звярталіся і зарэгістраваны (прапісаны) па-за раёнам абслугоўвання паліклінікі альбо прапісаны ў Валожынскім раёне менш за 5 гадоў, дадаткова неабходна мець:

  1. Выпіска з амбулаторнай карты за апошнія 5 гадоў (выдаецца з указаннем нумара і даты ў паліклініцы па месцы жыхарства або прымацавання);
  2. Асобам, якія прапісаны ў Валожынскім раёне менш за 5 гадоў, дадаткова мець выпiску з медыцынскай карты за 5 гадоў з апошняга месца прапіскі;
  3. Флюараграфіі за апошні год;
  4. Звесткі аб адсутнасці псіхіятрычнага і наркалагічнага ўліку па месцы прапіскі;
  5. Асобам, што маюць артыкул у ваенным білеце, неабходна даць інфармацыю аб захворванні, на падставе якога напісаны артыкул.

Пажадана мець з сабой папярэднюю даведку.

Вадзіцелям, якія перанеслі аперацыі па аднаўленні зроку, для праходжання медыцынскага агляду, акрамя абавязковых дакументаў, спатрэбяцца дакументы з інфармацыяй пра перанесеную аперацыю (дата аперацыі, дыягназ, эпікрыз (ксеракопія)).

У буднія дні вадзіцельская камісія будзе праводзіцца ў звычайным рэжыме.

Вы можаце пакінуць каментарый або зваротную спасылку з вашага сайта.

Пакінуць каментарый


приёмная главного редактора


   
Powered by WordPress | Compare Best Sprint Phone Deals Online. | Thanks to Credit Card Deals, Best CD Rates and Sell cars